OpenAI распрацоўвае гаджат, які зможа замяніць смартфоны

Кампанія ў партнёрстве з былым галоўным дызайнерам Apple Джоні Айвам працуе над стварэннем новай прылады на аснове штучнага інтэлекту, якая, паводле слоў Сэма Альтмана, можа прывесці да такіх жа змен, як з’яўленне iPhone.

1 каментарый

Паводле паведамленняў СМІ, асноўным спосабам узаемадзеяння з прыладай будуць галасавыя каманды. Паводле слоў Сэма Альтмана, OpenAI імкнецца да стварэння тэхналогіі, якая «фундаментальна зменіць спосаб узаемадзеяння з камп’ютарамі».

Раней з’яўляліся паведамленні аб тым, што OpenAI распрацоўвае «iPhone штучнага інтэлекту», які забяспечвае «натуральнейшае і інтуітыўнейшае ўзаемадзеянне» з АІ. Акрамя таго, кампанія плануе распрацаваць уласны чып для новых гаджатаў.

OpenAI, якая раней не займалася вытворчасцю прылад, уступае ў канкурэнцыю з такімі тэхналагічнымі гігантамі, як Apple, Samsung і Google. Як адзначае Android Authority, ідэя паялгае ў стварэнні прылады, здольнай замяніць смартфоны.

OpenAI запусціла свой адказ DeepSeek — мадэль, якая «разважае», упершыню стала даступная без падпіскі
Па тэме
OpenAI запусціла свой адказ DeepSeek — мадэль, якая «разважае», упершыню стала даступная без падпіскі
OpenAI представила нового агента ChatGPT для «глубоких исследований»
По теме
OpenAI представила нового агента ChatGPT для «глубоких исследований»
OpenAI прапануе свае тэхналогіі для даследаванняў ядзернай зброі
Па тэме
OpenAI прапануе свае тэхналогіі для даследаванняў ядзернай зброі

Читать на dev.by