OpenAI стварыла сэрвіс для выяўлення тэкстаў, напісаных ChatGPT

Кампанія абвясціла пра выпуск сэрвісу, які можа выяўляць тэксты, згенераваныя з дапамогай нейрасетак, у тым ліку ChatGPT.

2 каментарыя

Распрацаваны класіфікатар мае дапамагчы выяўляць выкарыстанне штучнага інтэлекту для распаўсюджвання дэзінфармацыі і злоўжыванняў у сферы адукацыі. У кампаніі заявілі, што класіфікатар не з’яўляецца цалкам надзейным інструментам.

У часе тэстаў інструмент правільна вызначыў 26% напісаных штучным інтэлектам тэкстаў. У 9% выпадкаў ён памыліўся і назваў напісаны чалавекам тэкст як згенераваны нейрасеткай. Ступень дакладнасці павышаецца з павелічэннем даўжыні правяранага тэксту. Класіфікатар будзе даступны ўсім карыстальнікам, кампанія збірае водгукі пра інструмент.

Кітайскі пашукавік Baidu выпусціць бота-аналага ChatGPT
Па тэме
Кітайскі пашукавік Baidu выпусціць бота-аналага ChatGPT
Nvidia можа зарабіць велізарныя грошы ад ажыятажу вакол ChatGPT
Па тэме
Nvidia можа зарабіць велізарныя грошы ад ажыятажу вакол ChatGPT
NYT: Google просіць дапамогі ў Сяргея Брына і Лары Пэйджа ў барацьбе з ChatGPT
Па тэме
NYT: Google просіць дапамогі ў Сяргея Брына і Лары Пэйджа ў барацьбе з ChatGPT

Читать на dev.by