OpenAI палепшыла генератар выяў DALL-E — і ўбудуе яго ў ChatGPT

Кампанія паказала новую версію генератара выяў DALL-E і вырашыла інтэграваць яго ў свой чат-бот.

Пакінуць каментарый

Паводле слоў распрацоўшчыкаў, новая мадэль лепш спраўляецца са складанымі дэталямі і генерацыяй тэксту на малюнку. Стваральнікі генератара абяцаюць, што DALL-E 3 будзе аналізаваць складаныя інструкцыі, а не змешваць розныя элементы падрабязнага запыту. Таксама ў карыстальнікаў з’явілася магчымасць складаць промпты з дапамогай ChatGPT.

Пры гэтым DALL-E будзе «адхіляць» запыты, у якіх карыстальнікі хочуць намаляваць карціну ў стылі мастака, які цяпер жыве. Самі мастакі могуць пакінуць заяўку OpenAI, каб тая не выкарыстоўвала іх прац для навучання будучых мадэляў. Яшчэ забаронена маляваць вядомых асоб.

OpenAI плануе ўбудаваць DALL-E 3 у чат-бот ChatGPT Plus і Enterprise, то-бок скарыстацца функцыяй змогуць толькі падпісчыкі платных тарыфаў. Кампанія заявіла, што камбінацыя моўных навыкаў бота з генератарам выяў дазволіць ствараць яшчэ дакладнейшыя выявы.

Meta разрабатывает новую ИИ-систему — посоперничает с OpenAI
По теме
Meta разрабатывает новую ИИ-систему — посоперничает с OpenAI
The Information: OpenAI плануе дасягнуць гадавой выручкі ў $1 млрд
Па тэме
The Information: OpenAI плануе дасягнуць гадавой выручкі ў $1 млрд
OpenAI пытается скрыть, что тренировала ChatGPT на книгах, защищённых авторским правом
По теме
OpenAI пытается скрыть, что тренировала ChatGPT на книгах, защищённых авторским правом

Читать на dev.by