OpenAI аднавіла прыём заявак на падпіску ChatGPT Plus

OpenAI зноў пачала рэгістраваць новых карыстальнікаў падпіскі на свайго чат-бота. Пра гэта паведаміў гендырэктар кампаніі Сэм Альтман у Х.

Пакінуць каментарый

«Дзякуй за цярпенне, пакуль мы шукалі новыя GPU», — пажартаваў ён.

Заяўкі перасталі прымаць прыкладна месяц таму — у OpenAI не хапала вылічальных магутнасцяў, каб забяспечыць стабільную працу ChatGPT для ўсіх ахвотных. Напярэдадні былі анансаваныя новыя функцыі і GPT 4 Turbo, і цікавасць да навінак перасягнула ўсе чаканні.

Акрамя палепшанай версіі мадэлі падпіска дае доступ да генератара выяў DALE 3, інтэрпрэтатара кода і іншым прасунутых магчымасцяў.

Паводле даных Similarweb, пасля летняга спаду трафік на ChatGPT аднавіўся і ў кастрычніку набліжаўся да пікавых значэнняў, зафіксаваных у красавіку. Эксперты звязваюць гэта з пачаткам навучальнага года.

«Давай сам»: ChatGPT совсем обленился и не хочет отвечать на пользовательские запросы
По теме
«Давай сам»: ChatGPT совсем обленился и не хочет отвечать на пользовательские запросы
ChatGPT адказвае лепей, калі паабяцаць яму чаявыя
Па тэме
ChatGPT адказвае лепей, калі паабяцаць яму чаявыя

Читать на dev.by