OpenAI выпусціла GPT-5.4 mini і nano — «самыя магутныя малыя мадэлі»
Кампанія прадставіла новыя кампактныя мадэлі штучнага інтэлекту — GPT-5.4 mini і GPT-5.4 nano, якія распрацоўшчыкі называюць «самымі магутнымі малымі мадэлямі на сённяшні дзень».

Паводле OpenAI, мадэль GPT-5.4 mini значна перавышае папярэднюю GPT-5 mini па ключавых параметрах: праграмаванні, лагічным мысленні, мультымадальным аналізе і працы з інструментамі. Пры гэтым яна працуе больш чым у два разы хутчэй і ў шэрагу тэстаў дэманструе паказчыкі, блізкія да флагманскай GPT-5.4.

Кампанія пазіцыянуе навінку як рашэнне для сцэнарыяў, дзе важная мінімальная затрымка: ад ШІ-памочнікаў распрацоўшчыкаў і субагентаў да сістэм кіравання інтэрфейсам і праграм з аналізам выяў у рэальным часе. У такіх задачах, адзначаюць распрацоўшчыкі, «лепшая мадэль — не абавязкова самая магутная, а тая, якая хутка і надзейна выконвае складаныя прафесійныя аперацыі».
Мадэль GPT-5.4 nano стала самым кампактным і танным варыянтам у лінейцы. Яна прызначана для задач класіфікацыі дадзеных, здабывання інфармацыі, ранжыравання і падтрымкі больш складаных ШІ-сістэм у ролі дапаможных агентаў.
Новыя мадэлі ўжо інтэграваныя ў экасістэму OpenAI. GPT-5.4 mini даступная карыстальнікам ChatGPT у рэжыме Thinking, а таксама ў API і інструментах распрацоўкі Codex. GPT-5.4 nano прапануецца толькі праз API і разлічана на масавае выкарыстанне ў агентных архітэктурах і аўтаматызаваных працоўных працэсах.
У кампаніі лічаць, што пераход да гібрыдных сістэм, дзе буйныя мадэлі займаюцца стратэгічнымі задачамі, а кампактныя — масавым выкананнем аперацый, стане ключавым трэндам развіцця ШІ-інфраструктуры ў бліжэйшыя гады.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.