OpenAI выпусціла праграму ChatGPT для iOS

У App Store з’явілася афіцыйная праграма ChatGPT для айфонаў. Яна бясплатная і пакуль даступная карыстальнікам з ЗША.

Пакінуць каментарый

Карыстальнікі змогуць здзяйсняць не толькі тэкставыя запыты, але і галасавыя дзякуючы інтэграцыі фірмовай сістэмы распазнавання маўлення Whisper ад OpenAI. Гісторыя дыялогаў будзе аўтаматычна сінхранізавацца паміж прыладамі карыстальніка.

Уладальнікі падпіскі ChatGPT Plus на iOS будуць мець тыя ж прывілеі, што і ў вэб-версіі: ранні доступ да магчымасцей нейрасеткі GPT-4 і новага функцыяналу чатбота, а таксама хутчэйшы адказ на запыты.

Найбліжэйшымі тыднямі распрацоўшчыкі абяцаюць раскаціць праграму на іншыя краіны. Таксама неўзабаве плануецца рэліз праграмы для Android.

На момант публікацыі праграма займала першы радок у катэгорыі «Прадукцыйнасць».

ChatGPT стала самым хуткарослым спажывецкім сэрвісам у гісторыі
Па тэме
ChatGPT стала самым хуткарослым спажывецкім сэрвісам у гісторыі
OpenAI адкрыла доступ да API ChatGPT для іншых кампаній
Па тэме
OpenAI адкрыла доступ да API ChatGPT для іншых кампаній

Читать на dev.by