OpenAI запускае «забойцу сацсетак» — ChatGPT Pulse

Кампанія прэзентавала новую функцыю чат-бота Pulse, якая будзе фармаваць для карыстальнікаў персаналізаваныя ранішнія дайджэсты.

Пакінуць каментарый

Як тлумачыць OpenAI, сэрвіс будзе працаваць, пакуль чалавек спіць. Сістэма збірае падборку з пяці–дзесяці кароткіх зводак, якія можна праглядзець адразу пасля абуджэння. Чат-бот фармуе «карткі» з тэкстам і ілюстрацыямі, якія можна адкрыць для падрабязнай справаздачы ці ўдакладніць дэталі проста ў дыялогу з ChatGPT.

Тэмы могуць быць як агульнымі — напрыклад, навіны пра спартыўную каманду, — так і персаналізаванымі. Pulse выкарыстоўвае падключаныя сэрвісы кшталту Google Calendar і Gmail, каб складаць расклад ці вылучаць важныя лісты, а таксама абапіраецца на памяць ChatGPT для ўліку інтарэсаў і перавагаў карыстальніка.

Асаблівасцю прадукту з’яўляецца абмежаванасць па часе: пасля некалькіх картак Pulse завяршае падборку паведамленнем «На сёння ўсё». Па словах распрацоўшчыкаў, гэта прынцыпова адрознівае сэрвіс ад бясконцай стужкі сацсетак. Такім чынам кампанія імкнецца замацаваць звычку пачынаць дзень менавіта з ChatGPT, а не з сацсетак ці навінавых аплікацый.

Pulse задуманы як крок да ператварэння ChatGPT у паўнавартаснага асістэнта, а не проста чат-бота для адказаў на запыты. «Мы ствараем ШІ, які з часам дазволіць кожнаму атрымліваць падтрымку, раней даступную толькі самым забяспечаным», — заявіла дырэктар па аплікацыях OpenAI Фіджы Сімо. Функцыя пакуль даступна для падпісчыкаў Pro-плана коштам $200 у месяц, але ў будучыні павінна стаць даступнай і больш шырокай аўдыторыі.

ChatGPT навучыўся лёгка праходзіць капчу. Эксперты б’юць трывогу
Па тэме
ChatGPT навучыўся лёгка праходзіць капчу. Эксперты б’юць трывогу
ChatGPT мог непрыкметна перадаваць лісты Gmail хакерам
Па тэме
ChatGPT мог непрыкметна перадаваць лісты Gmail хакерам
70% запытаў у ChatGPT не звязаны з працай і толькі 4% тычацца кодынгу
Па тэме
70% запытаў у ChatGPT не звязаны з працай і толькі 4% тычацца кодынгу

Читать на dev.by