OpenAI запусціла АІ-генератар відэа па тэкставых запытах і рыхтуе канкурэнта пашукавіка Google

OpenAI паказала АІ-мадэль пад назвай Sora для стварэння відэа па тэкставых апісаннях.

1 каментарый

Мадэль можа ствараць рэалістычныя ролікі працягласцю да адной хвіліны. Гэта могуць быць складаныя сцэны з некалькімі героямі, пэўнымі тыпамі руху і дакладнай дэталізацыяй прадметаў і фону. Таксама мадэль разумее, як прадметы «працуюць» у фізічным свеце, і адэкватна інтэрпрэтуе промпты, каб ствараць пераканаўчых персанажаў, якія выказваюць яркія эмоцыі.

Новы інструмент умее ажыўляць статычныя выявы, а таксама ўстаўляць адсутныя кадры ў існыя відэа або падаўжаць іх.

The Verge адзначае, што на некаторых відэа ў анонсе OpenAI можна заўважыць артэфакты, якія паказваюць на штучнае паходжанне відэа, а самі распрацоўшчыкі дапускаюць, што ў складаных сцэнах у мадэлі можа кульгаць фізіка і разуменне прычынна-следчых сувязяў. Аднак у цэлым журналісты называюць вынікі вельмі ўражальнымі.

Пакуль Sora даступная невялікаму колу тэсціроўшчыкаў, якія ацэньваюць патэнцыйныя пагрозы і рызыкі, звязаныя з мадэллю. Таксама OpenAI прапануе доступ да мадэлі некаторым графічным мастакам, дызайнерам і рэжысёрам для збору зваротнай сувязі.

Акрамя гэтага, OpenAI працуе над уласнай пошукавай сістэмай, альтэрнатыўнай Google. Магчыма, што часткова яна будзе абапірацца на Bing ад Microsoft. Падрабязнасцяў аб праекце пакуль няма, але, відаць, праца над пашукавіком пачалася нядаўна і выйдзе ён не хутка.

Кіраўнік OpenAI шукае $7 трыльёнаў пад вытворчасць АІ-чыпаў
Па тэме
Кіраўнік OpenAI шукае $7 трыльёнаў пад вытворчасць АІ-чыпаў
OpenAI запустила магазин кастомных чат-ботов и новую подписку для команд
По теме
OpenAI запустила магазин кастомных чат-ботов и новую подписку для команд

Читать на dev.by