Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

OpenAI запусціла краму аплікацый ChatGPT

OpenAI запусціла App Directory — каталог аплікацый, дзе сабраны ўсе прадукты, якія падтрымлівае ChatGPT, піша Engadget. Сярод іх — Adobe Photoshop, Airtable, Canva, Notion, Slack, Spotify, Zoom і іншыя.

Пакінуць каментарый

Паралельна кампанія адкрыла распрацоўшчыкам доступ да SDK для стварэння інтэрактыўных аплікацый, якія працуюць прама ў інтэрфейсе чат-бота.

Таксама кампанія перайменавала «канектары», з дапамогай якіх можна падключаць пабочныя сэрвісы накшталт Google Drive ці Dropbox. Цяпер яны лічацца аплікцыямі: канектары для працы з файламі сталі «аплікацыямі з пошукам па файлах», інструменты для аналітыкі — «аплікацыі з паглыбленымі даследаваннямі», а сінхранізаваныя інтэграцыі — «аплікацыямі з сінхранізацыяй».

Удакладняецца, што аплікацыі могуць задзейнічаць функцыю памяці, калі яна актываваная ў карыстальніка. Пры гэтым для карыстальнікаў тарыфаў Free, Plus, Go і Pro OpenAI можа выкарыстоўваць дадзеныя ўзаемадзеяння з аплікацыямі для навучання сваіх мадэляў, калі ў юзераў уключана адпаведная налада.

Як менавіта OpenAI збіраецца зарабляць на экасістэме аплікацый, яна пакуль не тлумачыць. Кампанія вывучае дадатковыя спосабы манетызацыі, уключаючы лічбавыя тавары, і будзе дзяліцца дэталямі па меры таго, як распрацоўшчыкі і юзеры пачнуць актыўней карыстацца платформай.

OpenAI выпусціла новы генератар выяў. Сцвярджае што ён лепшы за Nano Banana Pro
OpenAI выпусціла новы генератар выяў. Сцвярджае, што ён лепшы за Nano Banana Pro
Па тэме
OpenAI выпусціла новы генератар выяў. Сцвярджае, што ён лепшы за Nano Banana Pro
Вы занадта павольна друкуеце. У OpenAI кажуць што людзі — галоўны тормаз на шляху да агульнага ШІ
Вы занадта павольна друкуеце. У OpenAI кажуць, што людзі — галоўны тормаз на шляху да агульнага ШІ
Па тэме
Вы занадта павольна друкуеце. У OpenAI кажуць, што людзі — галоўны тормаз на шляху да агульнага ШІ
Чытайце таксама
«ШІ піша 80% коду за мяне»: аўтар «вайб-кодынгу» за 3 месяцы змяніў погляд на ШІ-агентаў
«ШІ піша 80% коду за мяне»: аўтар «вайб-кодынгу» за 3 месяцы змяніў погляд на ШІ-агентаў
«ШІ піша 80% коду за мяне»: аўтар «вайб-кодынгу» за 3 месяцы змяніў погляд на ШІ-агентаў
1 каментарый
Альтман і Кук раскрытыкавалі міграцыйную службу пасля другога забойства ў Мінеапалісе
Альтман і Кук раскрытыкавалі міграцыйную службу пасля другога забойства ў Мінеапалісе
Альтман і Кук раскрытыкавалі міграцыйную службу пасля другога забойства ў Мінеапалісе
1 каментарый
Mozilla збірае «альянс бунтароў» у галіне ШІ, каб супрацьстаяць OpenAI і Anthropic
Mozilla збірае «альянс бунтароў» у галіне ШІ, каб супрацьстаяць OpenAI і Anthropic
Mozilla збірае «альянс бунтароў» у галіне ШІ, каб супрацьстаяць OpenAI і Anthropic
Google становіцца чат-ботам: дыялог можна весці проста ў пошуку
Google становіцца чат-ботам: дыялог можна весці проста ў пошуку
Google становіцца чат-ботам: дыялог можна весці проста ў пошуку

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.