«Памылка ўсяго майго жыцця»: кандыдат зманіў на сумоўі, каб выбіць большую суму. Цяпер не ведае, што рабіць

Карыстальнік Reddit расказаў, як няўдала зблефаваў на сумоўі ў кампанію, у якую вельмі хацеў трапіць. Калі размова зайшла пра заробак, ён зрабіў «памылку ўсяго свайго жыцця» — ляпнуў, што ў яго ўжо ёсць лепшы офер ад іншага працадаўцы, каб падвысіць сабе цану.

Пакінуць каментарый

Эйчар падчас размовы паабяцала падумаць, што тут можна зрабіць. А потым ветліва папрасіла даслаць рэзюмэ размовы і прымацаваць да емэйла той самы офер, каб паказаць бухгалтэрыі і разумець, на якую суму разлічвае аўтар паста.

I bluffed to HR that I had a better job offer, and now they’re asking for a copy of it.
byu/davidsa691 ininterviewhammer

Праблема ў тым, што ніякага офера няма. Перад топікстартэрам паўстаў выбар: адмовіцца ад вакансіі ці паспрабаваць забраць свае словы назад. Ісці на прамое махлярства і дасылаць падробны офер з афіцыйнымі лагатыпамі і назвамі ён не хацеў — кажа, гэта зусім не тое ж самае, што схлусіць на сумоўі. Пазіцыю ён не ўдакладняе.

Пазней ён дапоўніў арыгінальны пост: сказаў эйчару, што не можа раскрыць канфідэнцыйныя дакументы іншай кампаніі. У каментарах аўтара падтрымалі — маўляў, ён нікому нічога не вінен. Некаторыя адзначылі, што часам кампаніі сапраўды звязваюцца з той, ад якой нібыта ёсць іншы офер, каб праверыць кандыдата на сумленнасць.

Цяпер ён не ведае, ці зрабіў правільна або канчаткова ўсё сапсаваў. Адзначыў, што сітуацыя на рынку зараз жаласная — сам ён шукаў працу 5 месяцаў. І дадаў, што працадаўцы таксама добрыя — пасцяць фэйкавыя вакансіі з фэйкавымі зарплатамі, проста каб прыцягнуць увагу.

Кар’ерны дэйтынг: людзі ўсё часцей шукаюць сумоўі ў аплікацыях для спатканняў
Па тэме
Кар’ерны дэйтынг: людзі ўсё часцей шукаюць сумоўі ў аплікацыях для спатканняў
Кампаніі масава адмаўляюцца ад рэзюмэ і наймаюць па навыках
Па тэме
Кампаніі масава адмаўляюцца ад рэзюмэ і наймаюць па навыках

Читать на dev.by