Заснавальнік Google Brain падзяліўся класіфікацыяй інжынераў. І сказаў, каго больш ніколі не наймае

Заснавальнік Google Brain і прафесар Стэнфарда Эндру Ын у свежым выпуску падкаста 20VC распавёў, якіх інжынераў не бярэ на працу. У яго ёсць цэлая іерархія інжынерных талентаў. 

Пакінуць каментарый

На вяршыні — дасведчаныя інжынеры, якія адразу ж пасля з’яўлення сучасных ШІ-інструментаў пачалі імі карыстацца і ўмеюць рабіць гэта эфектыўна. «Самыя прадуктыўныя інжынеры, якіх я ведаю, не ўчарашнія выпускнікі ВНУ. Гэта людзі з 10, 20 гадамі досведу, і яны на „ты“ з ШІ», — адзначыў Ын. Па яго словах, год ці два таму нават уявіць было нельга, што можна працаваць так хутка, як яны.

Далей ідуць нядаўнія выпускнікі, якія засвоілі ШІ-інструменты. Такіх спецыялістаў Ын таксама наймае, але кажа, што іх вельмі мала, хоць многія кампаніі таксама былі б ім радыя.

Наступная група — дасведчаныя распрацоўшчыкі на «камфортнай працы», якія засталіся ў мінулым і «кодзяць, быццам за вакном 2022-і». Гэта значыць да таго, як ШІ перавярнуў свет распрацоўкі софту. «Такіх людзей я больш не наймаю. Раней ці пазней ў іх могуць узнікнуць праблемы», — папярэджвае сузаснавальнік Coursera.

У самым нізе яго іерархіі знаходзяцца выпускнікі айцішных спецыяльнасцей, якія не ўмеюць у ШІ. У іх, на думку Ына, вялікія праблемы ўжо зараз. Ён тлумачыць, што адукацыйная праграма не паспявае абнаўляцца з улікам патрэбаў рынку, але ВНУ павінны выкладаць ключавыя веды і навыкі ШІ, якія чакаюцца ад распрацоўшчыкаў сёння. «Уявіце выпускніка-інфарматыка, які ніколі не чуў пра воблачныя вылічэнні. Гэтай кагорце студэнтаў пры выхадзе на рынак працы вельмі цяжка», — шкадуе іх Ын.

Заснавальнік Google Brain кажа, што ўсе павінны вучыцца кодзіць. Але не «па-старому»
Па тэме
Заснавальнік Google Brain кажа, што ўсе павінны вучыцца кодзіць. Але не «па-старому»
«Няўдалая назва» для знясільваючай працы: фаўндар Coursera пра вайб-кодынг
Па тэме
«Няўдалая назва» для знясільваючай працы: фаўндар Coursera пра вайб-кодынг

Читать на dev.by