Заснавальнік Y Combinator расказаў, як не прайграць сваю працу ШІ

Калі коратка — рабіце тое, што любіце. Такую параду даў заснавальнік бізнес-інкубатара Y Combinator Пол Грэм наконт таго, як гарантаваць сабе працу ў эпоху ШІ.

Пакінуць каментарый

Грэм выказаўся пра тое, «якія прафесіі найбольш абароненыя ад ШІ», гэта значыць якія ШІ пакуль не заменіць. Інвестар лічыць некарэктнай такую пастаноўку пытання. На яго думку, ШІ зараз не столькі добры ў нейкіх канкрэтных прафесіях, колькі ў выкананні пэўнага тыпу працы. У прыватнасці, манатоннай рутыннай працы. «Вось ад такой працы варта трымацца далей», — кажа Грэм.

Праграмісты, на думку інвестара, таксама не абароненыя ад ШІ, і ён ужо вымывае гэтыя пазіцыі. Пры гэтым топавыя праграмісты, «якія дастаткова добрыя, каб стварыць уласныя кампаніі», па-ранейшаму атрымліваюць топавыя зарплаты, піша Грэм.

У цэлым найлепшай парадай, як абараніцца ад ШІ, прадпрымальнік лічыць рабіць сваю працу на выдатным узроўні — вышэй рутыны і пасрэднасці. «А рабіць нешта сапраўды добра можна толькі тады, калі вы гарыце гэтым», — дадаў ён.

Генеральны дырэктар Nvidia Джэнсэн Хуанг згодны, што ШІ не будзе масава адбіраць у людзей працу. Некаторыя пазіцыі сапраўды знікнуць, дапускае ён, але ў асноўным ШІ проста зменіць прафесіі і тое, чым і як займаюцца людзі. Хуанг кажа, што ШІ ужо змяніў яго працу таксама.

У нас адмена: Gartner кажа, што палова кампаній, якія хацелі замяніць людзей на ШІ, вельмі хутка перадумаюць
Па тэме
У нас адмена: Gartner кажа, што палова кампаній, якія хацелі замяніць людзей на ШІ, вельмі хутка перадумаюць
Кіраўнікі Nvidia, HP, Cognizant адказалі тым, хто прадказвае ШІ-апакаліпсіс для джуноў і ўвогуле ўсіх
Па тэме
Кіраўнікі Nvidia, HP, Cognizant адказалі тым, хто прадказвае ШІ-апакаліпсіс для джуноў і ўвогуле ўсіх

Читать на dev.by