Заснавальніку крыптабіржы FTX выставілі абвінавачванні на 115 гадоў турмы

Сэму Бэнкману-Фрыду пагражае да 15 гадоў турмы, калі яго прызнаюць вінаватым паводле ўсіх васьмі пунктаў абвінавачвання Мінюста ЗША.

4 каментарыя

Паводле звестак Bloomberg, бізнэсоўца абвінавачваюць у змове з мэтай махлярства ў дачыненні да кліентаў і крэдытораў, адмыванні грошай і парушэнні законаў пра фінансаванне выбарчых кампаній. Пракурор Манхэтэна Даміян Уільямс заявіў, што ФБР, Камісія па каштоўных паперах (SEC) і Камісія па гандлі таварнымі ф’ючарсамі (CFTC) працуюць кругласутачна, каб разблытаць «адную з найбуйнейшых фінансавых афер у амерыканскай гісторыі».

Раней у лістападзе ў крыптабіржы паўсталі праблемы з ліквіднасцю. Для вырашэння крызісу Бэнкман-Фрыд спрабаваў знайсці $6-8 мільярдаў і хацеў прадаць частку бізнэсу Binance, аднак пасля праверкі, якая выявіла нямэтавае выкарыстанне сродкаў, канкурэнт адмовіўся ад угоды. Біржа падала заяву аб банкруцтве ў ЗША. 12 снежня Бэнкмана-Фрыда затрымалі на Багамах на запыт ЗША. Суддзя не дазволіў яму выйсці пад заклад праз «высокую рызыку ўцёкаў».

Інвестары Binance за суткі вывелі больш за $1 млрд з крыптабіржы
Па тэме
Інвестары Binance за суткі вывелі больш за $1 млрд з крыптабіржы
Заснавальніка крыптабіржы FTX Бэнкмана-Фрыда затрымалі на Багамах
Па тэме
Заснавальніка крыптабіржы FTX Бэнкмана-Фрыда затрымалі на Багамах
Пасля краху FTX пачалі закрывацца іншыя крыптабіржы
Па тэме
Пасля краху FTX пачалі закрывацца іншыя крыптабіржы

Читать на dev.by