Заснавальніка FTX Бэнкмана-Фрыда экстрадуюць у ЗША

Заснавальнік і былы генеральны дырэктар FTX Сэм Бэнкман-Фрыд пагадзіўся на экстрадыцыю ў ЗША. Суд на Багамах ухваліў яго перавод з мясцовай турмы ў іншую краіну.

1 каментарый

Паводле даных Reuters, Бэнкмана-Фрыда маюць выслаць у ЗША, дзе ён паўстане перад судом па абвінавачванні ў махлярстве ў дачыненні да кліентаў, адмыванні грошай і парушэнні законаў пра фінансаванне выбарчых кампаній. Дакладныя тэрміны невядомыя, агенцтва паведамляе, што экстрадыцыя можа адбыцца ўжо неўзабаве.

Раней у лістападзе ў крыптабіржы пачаліся праблемы з ліквіднасцю. Бэнкман-Фрыд спрабаваў знайсці $6-8 мільярдаў і прадаць частку бізнэсу Binance. Канкурэнт пасля праверкі адмовіўся ад куплі; высветлілася, што менеджмент крыптабіржы займаўся нямэтавым выкарыстаннем сродкаў кліентаў. Пасля гэтага крыптабіржа падала заяву пра банкруцтва ў ЗША. 12 снежня бізнэсоўца затрымалі на Багамах на запыт ЗША, яму пагражае да 115 гадоў турмы.

Заснавальніку крыптабіржы FTX выставілі абвінавачванні на 115 гадоў турмы
Па тэме
Заснавальніку крыптабіржы FTX выставілі абвінавачванні на 115 гадоў турмы
Заснавальніка крыптабіржы FTX Бэнкмана-Фрыда затрымалі на Багамах
Па тэме
Заснавальніка крыптабіржы FTX Бэнкмана-Фрыда затрымалі на Багамах
Пасля краху FTX пачалі закрывацца іншыя крыптабіржы
Па тэме
Пасля краху FTX пачалі закрывацца іншыя крыптабіржы

Читать на dev.by