Заснавальніку Group-IB Іллю Сачкову прысудзілі 14 гадоў калоніі
Масгарсуд прысудзіў заснавальніку былой Gorup-IB (F.A.С.С.T.) Іллю Сачкову 14 гадоў калоніі па справе аб дзяржаўнай здрадзе.
Пракуратура запытвала для абвінавачанага 18 гадоў калоніі. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, таму невядома, у чым менавіта абвінавачваўся Сачкоў. Адвакаты настойвалі на апраўданні бізнэсоўца. Сам Сачкоў віны не прызнаў.
«Калі будзе абвінаваўчы прысуд, гэта будзе адная з самых паспяховых аперацый амерыканскіх спецслужбаў і чарговы спланаваны ўдар па расійскім IT-сектары», — сказана ў канале, які вядзецца ад імя Сачкова.
Раней бізнэсоўца арыштавалі ў верасні 2021 года. ФСБ сцвярджала, што Сачкоў перадаваў замежным спецслужбам нейкія звесткі, якія былі дзяржтаямніцай.
Паводле версіі бізнэсоўца, справу супраць яго ініцыявалі два супрацоўнікі ФСБ: былы кіраўнік Цэнтра інфармацыйнай бяспекі Сяргей Міхайлаў і цяперашні начальнік Алег Кашанцоў.
Читать на dev.by