Ад магчымасці весці ІП і да новага тыпу ДНЖ. Што можа змяніцца для ўладальнікаў Blue Card у Польшчы
Польшча мяняе закон пра замежнікаў, запланаваныя змены закрануць і ўладальнікаў Blue Card. Праект закона абяцалі разгледзець да канца трэцяга квартала. Але ўсё ў чарговы раз застопарылася.
Спецыялістка ў міграцыйных пытаннях Дар’я Грышановіч параўнала цяперашнюю рэдакцыю закона і апошнюю версію праекта. Падрабязнасці публікуе канал Dzik Pic.
У лютым 2024 года з’явіўся праект Закона «Пра змяненне закона аб іншаземцах» і некаторых іншых законаў.
Яго распрацавалі ў тым ліку, каб укараніць палажэнні Дырэктывы ЕС 2021/1883. Дзяржавы-сябры ЕС меліся зрабіць гэта да 18 лістапада 2023-га. Аднак польскі праект закона ўсё яшчэ знаходзіцца на этапе разгляду ўрадам, у Сейм яго яшчэ не перадалі.
Еўрапейская дырэктыва была прынятая з мэтай спрашчэння міграцыі высокакваліфікаваных спецыялістаў. Польскі праект закона ў большасці дублюе палажэнні Дырэктывы, адаптуючы іх да польскага прававога парадку.
Параўнанне бягучага стану закона і планаваных змяненняў было падрыхтавана на падставе праекта закона. То-бок у тэкст яшчэ могуць унесці праўкі.
Дазвол весці ІП
- Бягучы стан: уладальнікі польскай Blue Card не маюць магчымасці вядзення ІП.
- Планаванае змяненне: уладальнікі польскай Blue Card і новаўведзенага ДНЖ для доўгатэрміновай мабільнасці ўладальніка Blue Card (будзе ніжэй) могуць адкрываць і весці ІП.
Памяншэнне тэрміну дамовы
- Бягучы стан: для атрымання польскай Blue Card неабходна ўкласці дамову з працадаўцам мінімум на 1 год.
- Планаванае змяненне: мінімальны тэрмін дамовы — 6 месяцаў.
Змены ў паняцці «высокая прафесійная кваліфікацыя»
- Бягучы стан: для атрымання польскай Blue Card неабходная наяўнасць высокай прафесійнай кваліфікацыі «wyższe kwalifikacje zawodowe», то-бок вышэйшай адукацыі або 5 гадоў рэлевантнага досведу працы.
- Планаванае змяненне: высокая прафесійная кваліфікацыя, атрымання з прычыны заканчэння вышэйшай навучальнай установы або прафесійнага досведу. То-бок уведзенае дадатковае паняцце «прафесійнага досведу».
Прафесійны досвед — гэта:
1. 3-гадовы досвед у прафесіі, атрыманы на працягу не больш як 7 гадоў, што папярэднічалі падачы заявы — калі іншаземец працуе па прафесіі, названай у распрацаваным МУС пераліку.
З Еўрапейскага НПА вынікае, што гэта будуць, у прыватнасці: менеджары абслугоўвання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; спецыялісты па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.
2. 5-гадовы рэлевантны досвед працы.
Павелічэнне перыяду беспрацоўя
- Бягучы стан: максімальны тэрмін беспрацоўя для ўладальніка польскай Blue Card складае 3 месяцы.
- Планаванае змяненне: пасля 2-гадовага знаходжання на польскай Blue Card перыяд беспрацоўя павялічваецца да 6 месяцаў.
Увядзенне паняцці мабільнасці
- Бягучы стан: —
- Планаванае змяненне: уведзеныя наступныя паняцці:
- доўгатэрміновая мабільнасць уладальніка Blue Card — для ўладальнікаў блю карты любой краіны ЕС на працягу перыяду 90+ дзён у дзяржаве-сяброўцы Еўрасаюза.
- кароткатэрміновая мабільнасць уладальніка Blue Card — таксама для ўладальнікаў блю карты, якія ажыццяўляюць прафесійную дзейнасць у якой-небудзь краіне ЕС. Але ў гэтым выпадку тэрмін меншы — максімум 90 дзён на працягу любога 180-дзённага перыяду.
Гэта паняцце хочуць увесці для спрашчэння дэлегацыі замежных супрацоўнікаў за мяжу. Напрыклад, работнікам з такім статусам, якіх адправяць у Польшчу ў камандзіроўку, не прыйдзецца рэгістраваць дазвол на працу.
Змены ў рашэнні па Blue Card
- Бягучы стан: у рашэнні па Blue Card акрамя тэрміну дзеяння дазволу паказваюцца: працадаўца; займаная пасада; узнагароджанне; мінімальны працоўны час і тып кантракта, па якім іншаземец павінен выконваць працу.
- Планаванае змяненне: у рашэнні па Blue Card будзе паказаны тэрмін дзеяння гэтага дазволу і што іншаземец можа выконваць працу па высокакваліфікаванай прафесіі за плату не ніжэйшую за вызначанае ўзнагароджанне.
Абавязак паведамляць ваяводу
- Бягучы стан: першыя два гады неабходна ўносіць змены ў рашэнне па Blue Card. Пасля 2 гадоў — свабодны доступ да рынку працы.
- Планаванае змяненне: ліквідуецца прававая норма, якая патрабуе ўносіць змены ў рашэнне па Blue Card.
Пры гэтым ва ўладальніка польскай блю карты з’яўляецца абавязак на працягу 15 працоўных дзён пісьмова паведаміць ваяводу пра змяненне:
- суб’екта, які даручае замежніку выкананне працы;
- аб спыненні выканання патрабаванняў для выдачы яму Blue Card.
Калі іншаземец пачне карыстацца згаданай вышэй доўгатэрміновай мабільнасцю, ён павінен на працягу 15 працоўных дзён апавясціць пра гэта ваяводу, паказаўшы, у якой дзяржаве ЕС ён (а) гэта выкарыстоўвае.
Абавязак паведамлення ў выпадку страты працы таксама нікуды не знікае.
Перамены ва ўмовах адклікання карты
Бягучы стан: акрамя агульных палажэнняў аб адкліканні ДНЖ, польскі Blue Card таксама адклікаецца, калі:
- тэрмін беспрацоўя перавысіў 3 месяцы;
- іншаземец на працягу першых 2 гадоў польскага Blue Card памяняў працадаўцу, але не змяніў рашэння па карце;
- іншаземец не паведаміў цягам 15 дзён пра страту працы.
Планаванае змяненне: акрамя агульных палажэнняў, польскі Blue Card таксама адклікаецца ў наступных выпадках:
- замежнік не займаецца высокакваліфікаванай прафесіяй;
- іншаземец не паведаміў на працягу 15 дзён пра страту працы, змену працадаўцы і пра спыненне выканання патрабаванняў для выдачы яму Blue Card;
- працадаўца не выконвае абавязак па выплаце ўзносаў на сацыяльнае страхаванне або мае запазычанасць па выплаце падаткаў.
Новы від на жыхарства (спатрэбіцца тым, хто пераязджае з блю картай з адной краіны ЕС у іншую)
- Бягучы стан: —
- Планаванае змяненне: новы від на жыхарства — часовы, для доўгатэрміновай мабільнасці ўладальніка Blue Card UE.
Галоўныя адрозненні ад Blue Card:
- На гэты ДНЖ могуць прэтэндаваць замежнікі, якія ўжо маюць Blue Card UE іншай дзяржавы ЕС, і пражылі там на падставе дадзенай блю карты мінімум 12 месяцаў перад уездам на тэрыторыю Польшчы (або, у выпадку доўгатэрміновай мабільнасці ўладальніка Blue Card UE ў гэтай краіне, не менш за 6 месяцаў);
- Рашэнне выносіцца за 30 дзён, а апеляцыя разглядаецца на працягу 60-ці;
- Падача на дадзены ДНЖ + пячатка ў пашпарце дазваляюць легальна працягваць працаваць без аніякіх дазволаў на працу.
Новы ДНЖ для сямейнікаў
- Бягучы стан: —
- Планаванае змяненне: новы часовы від на жыхарства па ўз’яднанні з сям’ёй — для родных уладальніка ДНЖ для доўгатэрміновай мабільнасці ўладальніка Blue Card UE.
У адрозненне ад звычайнага ўз’яднання сям'і, рашэнне па гэтым ДНЖ прымаецца на працягу 30 дзён, а апеляцыя разглядаецца на працягу 60 дзён.
Читать на dev.by