Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

P2P, SWIFT-пераводамі, наяўнымі. Як адпраўляюць грошы з Еўропы дадому

Абнавілі пад Новы год вечназялёную тэму грашовых пераводаў.

2 каментарыя
P2P, SWIFT-пераводамі, наяўнымі. Як адпраўляюць грошы з Еўропы дадому

Абнавілі пад Новы год вечназялёную тэму грашовых пераводаў.

Падтрымліваць блізкіх у Беларусі з-за мяжы з кожным годам усё цяжэй. Калі пасылкі, хай павольна, але спраўна даходзяць, то грашовыя пераводы — справа непрадказальная. Спыталі чытачоў за мяжой, як яны перадаюць грашовую дапамогу родным у Беларусі. Варыянтаў няшмат, але яны пакуль ёсць.

Paysend

Практычны адзіны ўніверсальны хуткі спосаб пераслаць грошы ў Беларусь. Адпраўка — з карткі на картку, залічэнне амаль імгненнае, камісія каля 1,5 еўра, але не варта заспакойвацца: перавод не настолькі бясплатны, фінансавы сэрвіс зарабляе за кошт курсу канвертацыі. Адправіць еўра з Еўропы ў Беларусь без канвертацыі не атрымаецца: сэрвіс абавязкова ператворыць еўра/злотыя ў BYN або USD — па жаданні адпраўшчыка.

Перавод з ЗША ў Беларусь не атрымаецца адправіць у прынцыпе. Перавод у еўра/іншай валюце таксама не абавязкова атрымаецца: магчымыя абмежаванні з боку банка-адпраўшчыка або санкцыі ў дачыненні банка-атрымальніка. Але ў цэлым гэта самы папулярны ў беларусаў спосаб перасылкі невялікіх/сярэдніх сум паміж фізасобамі (большасць нашых чытачоў назвалі толькі яго).

Зрэшты, будзьце асцярожныя, не забывайцеся пра старыя грахі сэрвісу.

Сведчанне кліента:

«Грошы адпраўляю з Польшчы праз Paysend у Прыёрбанк. Камісія — 4.90 PLN. Апошні раз курс канвертацыі выйшаў 1 BYN = 1,2545 PLN, перадапошні — 1 BYN = 1,2606 PLN. А ў верасні — наогул 1 BYN = 1,1966 PLN».

Fin.do

Падобны сэрвіс, для хуткай адпраўкі грошай з карткі на картку. Спыняў працу з Беларуссю ў чэрвені 2024 года, але ўжо ў лістападзе 2024-га аднавіў. Даражэйшы, чым Paysend — звычайна гаворка ідзе пра камісію 3%. Затое, здаецца, можна адправіць грошы ў Беларусь з ЗША.

Сведчанне кліента:

«Грошы пераводжу бацькам на карту праз Paysend і Findo. Раней на карту Альфы далярамі, але зараз у Paysend заблакавалі карты Альфы, таму карыстаемся Прыёрбанкам і пераводзiм эўра. Камісія ў Paysend трохі ніжэйшая, і хутка, цягам гадзіны, грошы ў атрыманта. Findo бярэ 3%, перавод, што найменей, ідзе суткі».

Свіфтам на рахункі ў Прыёрбанку, BSB і іншых

Ненадзейны па сённяшніх часах, але часам працоўны спосаб. У беларускіх банках вам скажуць, што ў іх няма забаронаў на ўваходныя пераводы, пры гэтым ніхто не дасць гарантыю, што SWIFT дойдзе паспяхова, і просяць удакладняць інфармацыю на баку банка-адпраўшчыка. Як правіла, з еўра шансаў больш, чым з далярам.

Выбіраючы банк-атрымальнік, трэба звяртаць увагу не толькі на санкцыйны статус (на слыху Прыёр і БСБ як найменш праблемныя), але і на камісію за залічэнне. Напрыклад, Прыёрбанк яшчэ ў студзені 2025 кратна павялічыў мінімальную камісію для атрымальнікаў свіфтаў — яна з’ядае перавод у 60 даляраў/35 еўра. Стандартная камісія — 3% — працуе толькі на вялікіх сумах: прыблізна ад 2000 даляраў/1170 еўра.

Магчыма, па гэтай прычыне, спосаб не падыходзіць для сістэматычнай падтрымкі родных, калі трэба рэгулярна адпраўляць невялікія сумы. Ніхто з нашых чытачоў swift-пераводы не ўзгадаў. Але іх актыўна абмяркоўваюць самазанятыя ў тэматычных форумах.

Наяўнымі праз мяжу

Зразумелы і для некаторых найбольш просты спосаб перадачы грошай блізкім. Падыходзіць у асноўным тым, хто жыве ў суседніх Польшчы або Літве. Трэба памятаць пра правіла 10K, але рэгулярная дапамога блізкім звычайна вымяраецца меншымі сумамі.

Сведчанне чытача:

«Жывем у Бялай Падлясцы, ад сваякоў нас аддзяляе ўсяго 40 км. Грошы перадаём наяўнымі праз добрых знаёмых. Рэчы перадаць увогуле без праблем: вельмі шмат перавозчыкаў, якія гэтым зарабляюць».

Картка на імя сваяка ў замежным банку

Нетрывіяльны і абмежаванага функцыяналу спосаб, аднак дагэтуль дзейсны. Стаў магчымы дзякуючы фінансавым установам (не будзем указваць пальцам на еўрапейскія банкі), якія да нядаўняга часу адкрывалі рахункі грамадзянам Беларусі па прад’яўленні турыстычнай/гасцявой візы.

Калі сваяк у Беларусі мае картку еўрапейскага банка, яму вельмі проста дапамагаць, час ад часу закідваючы на рахунак грошы. Пакуль.

Сведчанне чытача:

«Аформілі маме картку польскага банка, калі яна была ў нас у гасцях. Зараз закідваю ёй па 500-1000 злотых, мама разлічваецца карткай у беларускіх крамах. Так, курс канвертацыі нявыгадны, але я не звяртаю ўвагі, усё роўна гэта ледзь не адзіны спосаб аператыўна дапамагаць грашыма. Ведаю, што ў любы момант гэтую „дзірку ў плоце“ могуць забіць, аднак спадзяюся на лепшае».

А як вы дапамагаеце родным у Беларусі з-за мяжы? Пішыце ў каментарах або ў бот.

Как беларусы шлют посылки домой и за границу и во сколько им это обходится
Как беларусы шлют посылки домой и за границу и во сколько им это обходится
По теме
Как беларусы шлют посылки домой и за границу и во сколько им это обходится
Топ-10 товаров которые айтишники просят привезти из Беларуси (идеи для подарков!)
Топ-10 товаров, которые айтишники просят привезти из Беларуси (идеи для подарков!)
По теме
Топ-10 товаров, которые айтишники просят привезти из Беларуси (идеи для подарков!)
Чытайце таксама
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Меркаваннi i прагнозы.
У Беларусі ўпершыню стварылі сістэму перадачы дадзеных па тэхналогіі Li-Fi
У Беларусі ўпершыню стварылі сістэму перадачы дадзеных па тэхналогіі Li-Fi
У Беларусі ўпершыню стварылі сістэму перадачы дадзеных па тэхналогіі Li-Fi
У Беларусі з'явілася высокааўтаматызаваная вытворчасць для аўтапрома
У Беларусі з'явілася высокааўтаматызаваная вытворчасць для аўтапрома
У Беларусі з'явілася высокааўтаматызаваная вытворчасць для аўтапрома
«У ІТ-офісах — магутныя генератары. Калі што, там можна нават жыць з сям'ёй». Аповед з замярзаючага Кіева
«У ІТ-офісах — магутныя генератары. Калі што, там можна нават жыць з сям'ёй». Аповед з замярзаючага Кіева
«У ІТ-офісах — магутныя генератары. Калі што, там можна нават жыць з сям'ёй». Аповед з замярзаючага Кіева
Як выглядае жыццё і праца зімой, калі цэнтралізаванае электра- і цеплазабеспячэнне разбурана ракетнымі ўдарамі.
68 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

vasaris
vasaris hr-devops в X
-1

немецкий n26 + paysend + USD Priopbank - потом с Приора на мамин или папин беларусбанк,
тьфу-тьфу-тьфу полет пока нормальный но да, из-за курса с каждой сотки теряешь где-то процентов 5

1

Так-то финдой дешевле скорее всего будет