The Bell: паздзел «Яндэкса» неўзабаве завершыцца, кантроль можа перайсці да Кудрына

Паводле даных The Bell, па ўкладанні ўгоды кантроль над кампаніяй пяройдзе ад Аркадзя Волажа да новай структуры на чале з Аляксеем Кудрыным.

1 каментарый

Крыніца выдання паведаміла, што будучыню кампаніі будуць абмяркоўваць на сустрэчы Кудрын і Пуцін ужо 24 лістапада. Раней улетку The Bell паведамляла, што сузаснавальнік «Яндэкса» Аркадзь Волаж хоча вывесці частку актываў кампаніі за мяжу, дапамагае яму ў гэтым Кудрын.

Цяпер матчына кампанія «Яндэкса» зарэгістраваная ў Нідэрландах як Yandex N. V. Па рэструктурызацыі замест яе можа з’явіцца іншая, магчыма, зарэгістраваная ў Расіі. Паводле планаў, у новай матчынай кампаніі ключавыя рашэнні будзе прымаць спецыяльна створаная структура, якую ўзначаліць Кудрын. У гэтую ж структуру можа ўвайсці топ-менеджмент «Яндэкса».

Дэталі рэарганізацыі і працэс прыняцця рашэнняў маюць ухваліць акцыянеры Yandex N. V. Паводле даных Forbes і The Bell, Кудрын нібыта атрымае ў новай матчынай кампаніі «Яндэкса» каля 5%. Мінарытарнымі акцыянерамі могуць стаць некалькі інвестараў. Верагоднымі кандыдатамі называліся структуры Уладзіміра Патаніна. Цяпер у лік мінарытарыяў Yandex N. V. уваходзяць структуры Рамана Абрамовіча і банк ВТБ.

Суд адмовіўся выселіць сквотараў з дома заснавальніка «Яндэкса» ў Нідэрландах
Па тэме
Суд адмовіўся выселіць сквотараў з дома заснавальніка «Яндэкса» ў Нідэрландах
«Яндекс + ФСБ = любовь»: в Амстердаме активисты захватили дом основателя «Яндекса» Аркадия Воложа
По теме
«Яндекс + ФСБ = любовь»: в Амстердаме активисты захватили дом основателя «Яндекса» Аркадия Воложа
«Яндэкс», VK, «Сбер» раскрытыкавалі ідэю Мінлічбы РФ стварыць спецфонд для пацярпелых ад уцечак даных
Па тэме
«Яндэкс», VK, «Сбер» раскрытыкавалі ідэю Мінлічбы РФ стварыць спецфонд для пацярпелых ад уцечак даных

Читать на dev.by