Кампанія вырашыла плаціць 80% ад заробкаў, а ў 2023 вярнуць доўг. Пакуль не выйшла

CEO Paralect Зміцер Шчатніковіч расказаў у сацсетках пра рэалізаваную антыкрызісную ідэю. Кампанія некалькі месяцаў плаціла супрацоўнікам 80% заробку, а потым на працягу года збіралася паступова пагасіць усе даўгі. Але нешта пайшло не так.

52 каментарыяў

Ідэя была рэалізаваная пры канцы мінулага года. Паводле слоў CEO, супрацоўнікі Paralect атрымлівалі на 20% менш за звычайнае на працягу трох месяцаў — ад лістапада 2022 да студзеня 2023. Далей на працягу 8 месяцаў з супрацоўнікамі планавалася цалкам разлічыцца. Як кампанія збіралася гэта зрабіць, Зміцер Шчатніковіч паказаў на графіку на прыкладзе заробку ў 1000 долараў. 

  • Лістапад 2022 — студзень 2023 — 80% заробку;
  • Люты-сакавік 2023 — 100% заробку;
  • Красавік-лістапад 2023 — 107,5% заробку.

Аднак з нейкіх прычын кампанія была вымушаная змяніць графік выплат і перанесці пагашэнне ўсіх даўгоў перад супрацоўнікамі яшчэ на тры месяцы. Пра гэта CEO папярэдзіў у сваім пасце.

«У жніўні, верасні і лістападзе ўсе будуць атрымліваць 100% заробку, а не 107,5%, як мы планавалі», — напісаў ён, не ўдакладніўшы прычыны.

Мы звярнуліся да Змітра Шчатніковіча па каментары. Апублікуем адказ, калі атрымаем. 

Paralect — беларуская кампанія, заснаваная ў 2009 годзе. З’яўляецца пастаўшчыком поўнага цыкла паслуг па распрацоўцы SaaS рашэнняў. Стварае бізнэс-прадукты для шырокага спектра індустрыі і кліентаў ва ўсім свеце.

У кампаніі працуе каля 200 супрацоўнікаў. На сайце пазначаныя кантакты офісаў у дзвюх лакацыях — у Мідлтаўне (ЗША) і Варшаве. 

Пагасіць доўг маёмасцю

Згадалі іншыя кейсы, калі кампаніі завінаваціліся супрацоўнікам і як спрабавалі выйсці з сітуацыі. 

Летась праблемы з выплатай заробкаў паўсталі ў мінскага гэмблінг-распрацоўшчыка «Скайвінд Тэк Бай». Улетку кампанія апавясціла частку каманды аб пераходзе на 4-гадзінны працоўны тыдзень і зніжэнні ім заробку на 90% — «праз пандэмію, жорсткую канкурэнцыю на рынку і санкцыі ў дачыненні да Беларусі».

З даўгамі па заробках у 2022 годзе сутыкнуліся супрацоўнікі мабільнага распрацоўшчыка WannaPlay. Кампанія вырашыла скараціць штат. Некаторым супрацоўнікам прапанавалі дапрацаваць да канца кантракта за мінімальны ў Беларусі заробак — 481 рубель.

Яшчэ адная геймдэў-кампанія Eon Games у 2022 годзе страціла інвестараў і засталася без неабходных фінансавых рэсурсаў. Супрацоўнікі пагадзіліся месяц працаваць без заробку

Блакчэйн-стартап DEIP не плаціў заробкаў больш за два месяцы. Некаторым супрацоўнікам кампанія завінавацілася 10 тысяч долараў. 

Мінскі аўтсорсер «Мільжыкс» са штаб-кватэрай у Канах не плаціў заробкаў некалькі месяцаў, спасылаючыся на затрымкі з боку кліентаў. Працаўнікам прапанавалі пагасіць доўг маёмасцю.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Жалко бросать». Как айтишники работают без зарплаты, но не уходят (месяцами)
По теме
«Жалко бросать». Как айтишники работают без зарплаты, но не уходят (месяцами)
На мелі. Айцішнікі пра досвед выжывання (амаль) без грошай
Па тэме
На мелі. Айцішнікі пра досвед выжывання (амаль) без грошай
Як ІТ-кампаніі закручваюць гайкі для бэнчу
Па тэме
Як ІТ-кампаніі закручваюць гайкі для бэнчу
Праграміст чакаў заробку год — праз санкцыі. Вось чым скончылася
Па тэме
Праграміст чакаў заробку год — праз санкцыі. Вось чым скончылася
Айцішнікі з розных лакацый усё менш задаволеныя заробкам
Па тэме
Айцішнікі з розных лакацый усё менш задаволеныя заробкам

Читать на dev.by