Новая практыка: прайсці сумоўе «паравозікам». Айцішнікі ходзяць па чарзе на інтэрв'ю, а потым расшарваюць заданні
Айцішнікі прыдумалі новы спосаб праходзіць сумоўі — «паравозік». Гэта калі кандыдаты ходзяць па чарзе на інтэрв’ю ў адную кампанію, а затым абменьваюцца адно з адным заданнямі з розных этапаў сумоўя.
Вось што расказалі dev.by пра хітрасці, на якія ідуць кандыдаты, у кампаніі Vention.
— Так, мы чулі пра такі спосаб праходжання сумоўяў, калі кандыдаты ходзяць па чарзе на інтэрв’ю ў адную кампанію, а затым абменьваюцца інфармацыяй. Часта для такіх мэтаў ствараюцца агульныя чаты ў месенджарах. І гэта не адзіны «крэатыўны спосаб», які сустракаўся ў нашай практыцы.
Напрыклад, аднойчы сябар кандыдата прайшоў за яго першы этап сумоўя з рэкруцёрам і чэк англійскай. Але на наступным этапе, калі трэба было прамаўляць самому — пасыпаўся.
Таксама былі выпадкі, калі ў часе тэхнічнай часткі інтэрв’ю кандыдаты карысталіся падказкамі сяброў. І было пацешна, калі быў чутны шэпт «суфлёра».
С аднаго боку, мы па-чалавечы разумеем такіх людзей. Усе калісьці шукалі працу і хацелі атрымаць запаветны офер. Але ўсё ж лепш праходзіць інтэрв’ю сумленна і прафесійна. Нават невялікія хітрыкі часта прыкметныя. Мы бачым, калі кандыдаты чытаюць з экрана, пераключаюцца паміж укладкамі або паўтараюць пытанні ўслых, выкарыстоўваючы галасавых памочнікаў.
Бо нават калі атрымаецца «хакнуць» сістэму і атрымаць працу, можна трапіць у стрэсавую сітуацыя, калі адсутнасць скілоў проста не дазволіць выконваць пастаўленыя задачы.
У Vention адзначаюць, што інтэрв’ю — гэта ўзаемны працэс, які дазваляе абодвум бакам зразумець, ці пасуюць яны адно аднаму.
Менавіта таму ў адной і той жа кампаніі інтэрв’ю могуць змяшчаць розныя элементы: тэставыя заданні, паглыбленыя тэарэтычныя пытанні або лайв-кодзінг.
— Няўдалае інтэрв’ю — гэта не канец свету і дакладна не прысуд для вашай кар’еры. У нас ёсць мноства прыкладаў, калі кандыдаты пасля адмовы вярталіся праз паўгода, закрыўшы прабелы ў ведах, і паспяхова атрымлівалі офер. Інтэрв’ю ў такіх выпадках становіцца магчымасцю атрымаць каштоўную зваротную сувязь і вопыт, якія немагчыма набыць, проста завучыўшы адказы на пытанні.
Раскажыце, а якія «хітрыкі» вы выкарыстоўвалі (і з якімі «хітрыкамі» сутыкаліся самі) пры праходжанні сумоўяў? Напішыце нам у @devby_insight_bot, гэта ананімна.
Читать на dev.by