У Парыжы з'явіўся цэнтр паветранага таксі
У Францыі запрацаваў цэнтр для тэставання электрычных беспілотных паветраных таксі. Іх плануюць выкарыстоўваць падчас Алімпійскіх гульняў 2024 года.

Распрацоўкай таксі займаецца нямецкая кампанія Volocopter. Таксі ўжо здзейсніла першы палёт у Парыжы: машына ўзляцела з пасажырам на борце з аэрадрома Пантуаз-Кармей і зрабіла круг у паветры. Volocopter плануе, што першыя камерцыйныя палёты апаратаў у горадзе пачнуцца ў 2024 годзе.
Выпрабавальнік Пол Стоўн, які знаходзіўся на борце таксі, заявіў журналістам, што палёт прайшоў нармальна і ў транспартнага сродку ёсць відавочныя перавагі перад традыцыйным верталётам. Стоўн дадаў, што палёт на гэтым транспарце нашмат прасцейшы праз лічбавую сістэму кіравання палётам па правадах і некалькіх апорных вінтах у канструкцыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.