PayPal звальняе 2500 супрацоўнікаў

Кампанія звольніць дзейных супрацоўнікаў — да 9% штату, а таксама скароціць адкрытыя вакансіі цягам года.

22 каментарыяў

Супрацоўнікі атрымалі ліст ад гендырэктара PayPal Алекса Крыса. Кіраўнік кампаніі патлумачыў звальненні тым, што PayPal «неабходна надаваць больш увагі эфектыўнасці, пашыраць аўтаматызацыю і кансалідаваць тэхналогіі». Тыя, хто трапіў пад скарачэнне, атрымаюць паведамленні на працягу тыдня.

Прыбытак PayPal у 2023 годзе знізіўся, праз гэта кампанія панізіла гадавы прагноз па скарэктаванай аперацыйнай рэнтабельнасці. Гэта прывяло да падзення акцый цягам года на 20%.

Раней у лютым мінулага года PayPal звольніла 2000 супрацоўнікаў, або 7% штату, каб «скарэктаваць выдаткі ў складаных макраэканамічных умовах». Пры канцы 2022 года ў кампаніі працавала каля 29 900 чалавек.

Microsoft звальняе 1900 супрацоўнікаў Activision Blizzard, Xbox і Bethesda
Па тэме
Microsoft звальняе 1900 супрацоўнікаў Activision Blizzard, Xbox і Bethesda
IBM ваюе з аддаленымі працаўнікамі і патрабуе пераехаць бліжэй да офіса
Па тэме
IBM ваюе з аддаленымі працаўнікамі і патрабуе пераехаць бліжэй да офіса
Звольнены супрацоўнік Blizzard забраў падпісак для World Of Warcraft на 10 гадоў наперад
Па тэме
Звольнены супрацоўнік Blizzard забраў падпісак для World Of Warcraft на 10 гадоў наперад

Читать на dev.by