Пракуратура Польшчы расследуе магчымыя парушэнні ў праграме PBH

Візавая праграма PBH для айцішнікаў з Беларусі і іх сямейнікаў была рэалізаваная па-за абавязковымі працэдурамі, без кансультацыі з МЗС і без заключэння спецслужбаў. Такія высновы камісіі па расследаванні візавага скандалу, паведамляе Rzeczpospolita.

Канал Dzik Pic апублікаваў падрабязнасці.

53 каментарыяў

Паводле інфармацыі Rzeczpospolita, высновы следчай камісіі будуць уключаныя ў даклад, які пакажуць 26 лістапада.

Камісія пакажа апавяшчэнне аб невыкананні абавязкаў тагачаснымі сябрамі ўрада — на той момант прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім і міністаркай развіцця Ядвігай Эмілевіч, а таксама Юстынай Арлоўскай, кіраўніком праграмы GovTech Polska. 

Гэтых людзей і называюць ініцыятарамі і арганізатарамі праграмы PBH.

Паводле слоў старшыні камісіі па расследаванні візавага скандалу Марэка Совы, «гэтая надзвычай важная ў аспекце дзяржаўнай бяспекі праграма фактычна была ўведзеная незаконна».

— Не была прынятая нават пастанова Рады Міністраў, і МЗС паставілі перад фактам, які адбыўся, аказваючы ціск на консулаў, каб яны нават не правяралі кампетэнтнасці людзей, якія атрымалі візы PBH.

Іх масава выдавалі ўсім ахвотным, і адзіным супрацьпаказаннем была іх рэгістрацыя ў сістэме SIS II (Шэнгенская інфармацыйная сістэма). Праграма была распаўсюджаная на многія краіны, таксама невядома чаму, і яе рэалізацыя ніяк не кантралявалася, — адзначыў чыноўнік.

Дык колькі віз выдалі?

Выданне Rzeczpospolita зноў нагадала, што праграма, першапачаткова разлічаная на беларускіх айцішнікаў, з часам распаўсюдзілася і на іншыя краіны: Украіну, Грузію, Малдову, Арменію і Расію.

Аднак, як высветліла Rzeczpospolita, візы ад самага пачатку выдаваліся грамадзянам краін і па-за межамі гэтага спіса. У тым ліку людзям з Індыі, Ірана, Карэі (не ўдакладнілі толькі, Паўночнай ці Паўднёвай), Японіі і Азербайджана.

Дэпутат Сова таксама дадаў, што хоць PBH была нацыянальнай візай, але насамрэч яна дазваляла перасоўвацца па ўсёй шэнгенскай зоне. Больш за тое, былі выпадкі, калі грамадзяне Індыі адпраўляліся ў ЗША праз Мексіку па візе PBH.

Усяго выдалі 93 512 віз: больш за ўсё беларусам, 88 529 штук. Украінцам выдалі 1471 візу, расійцам — 2524. Аднак у Польшчу заехала 13,5 тысяч чалавек. 

Праверка PAIH

Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю (PAIH), якое выступіла пасярэднікам паміж заяўнікам і фірмамі, пазней правяло праверку праграмы.

Як удалося высветліць польскаму выданню, праверка толькі што скончылася. Пры канцы кастрычніка ў пракуратуру было накіраванае паведамленне аб магчымасці здзяйснення злачынства. 

Якога менавіта? Грамадскасці пакуль не кажуць, бо справай занялася пракуратура. Аднак, паводле слоў прадстаўніка PAIH, «дакладнасць або недакладнасць пададзеных даных не з’яўляліся прадметам працэдуры ўнутранай праверкі».

— PAIH не мае магчымасці, інструментаў або паўнамоцтваў праверыць, колькі з заяўленых людзей у канчатковым выніку падалі заяўкі на візу або колькі людзей у канчатковым выніку вырашылі пераехаць, — кажа прадстаўнік PAIH. 

Паводле яго слоў, нават тагачасны камандуючы памежнай службы генерал Томаш Прага гэта прызнаў.

Цяпер следчая камісія Сейма спрабуе высветліць, хто наогул прыдумаў PBH.

PBH расшыфроўвалася як «Poland. Business Haven». Што гаворыцца ў справаздачы пра візавы скандал
Па тэме
PBH расшыфроўвалася як «Poland. Business Haven». Што гаворыцца ў справаздачы пра візавы скандал
Суаўтарка Poland. Business Harbour заступілася за праграму перад камісіяй
Па тэме
Суаўтарка Poland. Business Harbour заступілася за праграму перад камісіяй
Польшча пастрожвае візавыя правілы — СМІ
Па тэме
Польшча пастрожвае візавыя правілы — СМІ

Читать на dev.by