Perplexity запускае ШІ-сэрвіс для пакупак непасрэдна ў чаце
Кампанія абвясціла, што запусціць бясплатны агентны сэрвіс для анлайн-шопінгу. Новы інструмент дазволіць карыстальнікам не толькі шукаць тавары, але і афармляць пакупку проста ў адказе ШІ, без пераходу на пабочныя сайты.
«Агентнасць тут — у магчымасці зрабіць пакупку адразу з адказу», — патлумачыў дырэктар па бізнесе Perplexity Дзмітрый Шэвяленка. Па яго словах, карыстальнікі хочуць самі шукаць тавары, але ў максімальна простым і арганізаваным выглядзе — і менавіта гэта Perplexity спрабуе забяспечыць.
Для запуску кампанія заключыла партнёрства з PayPal. У найбліжэйшыя месяцы карыстальнікі змогуць купляць тавары больш чым у 5 000 прадаўцоў наўпрост праз пошукавую сістэму Perplexity. Пры гэтым сэрвіс будзе ўлічваць гісторыю папярэдніх запытаў, каб лепш вызначаць намеры і персаналізаваць падборку тавараў. Кампанія не раскрывае, ці будзе яна зарабляць на транзакцыях.
Запуск адбываецца на фоне растучай канкурэнцыі на рынку ШІ-шопінгу. Раней OpenAI прэзентавала аналагічны сэрвіс Instant Checkout, які дазваляе купляць тавары ўнутры ChatGPT. OpenAI ужо пацвердзіла, што будзе атрымліваць камісію з такіх пакупак. Першыя партнёры — Etsy, Shopify і PayPal.
Читать на dev.by