Пітч-прэзентацыі GPT-4 у тры разы часцей прыцягваюць інвестыцыі, ніж «чалавечыя»

Скласці прэзентацыю, якая зацікавіць інвестараў і забяспечыць жаданыя фінансавыя ўліванні, вельмі складана. Палегчыць задачу могуць АІ-чатботы: яны не толькі робяць эфектыўнейшыя пітч-дэкі, але і вельмі эканомяць час фаўндарам.

Пакінуць каментарый

Якасць АІ-прэзентацый вырашылі праверыць спецыялісты фірмы Clarify Capital, якая спецыялізуецца на інвестыцыях у малы бізнэс. Яны папрасілі 250 інвестараў і столькі ж прадпрымальнікаў ацаніць набор пітчаў, створаных людзьмі і нейрасеткай GPT-4 ад OpenAI.

Прычым падборка «чалавечых» пітчаў складалася з такіх, якім раней удалося прыцягнуць інвестыцыі. Пра тое, што ў эксперыменце былі працы АІ, яго ўдзельнікам не казалі. Які менавіта чатбот на базе GPT-4 выкарыстоўваўся для іх стварэння, не ўдакладняецца.

Пітчы GPT-4 апынуліся ў цэлым эфектыўнейшыя і пераўзышлі «чалавечыя» якасцю, апісаннем ключавых элементаў і апісаннем праблемы.

Інвестары і прадпрымальнікі ўтрая часцей былі гатовыя аддаць грошы пад АІ-пітчы, ніж жывым аўтарам прэзентацый. А таксама палічылі АІ-пітчы ўдвая больш пераканаўчымі. 20% удзельнікаў эксперымента пагадзіліся ўкласці ў АІ-пітчы $10 тысяч ці больш.

Эфектыўнасць АІ-пітчаў правяралася на прадмеце розных сфер, уключаючы фінансы, маркетынг і інвестыцыі. Працы GPT-4 лепш за чалавечыя прэзентацыі далі рады сваёй задачы — прыцягненню інвестыцый — ва ўсіх з іх.

OpenAI рыхтуе анлайн-краму для АІ-прадуктаў
Па тэме
OpenAI рыхтуе анлайн-краму для АІ-прадуктаў

Читать на dev.by