«Перашкаджаюць нармальна легалізавацца». Польскі PKO заблакаваў аперацыі па рахунку прадпрымальніку з Беларусі

Канал Dzik Pic расказаў гісторыю беларуса з Варшавы, які вядзе бізнэс у Польшчы.

У яго нядаўна скончыўся тэрмін ДНЖ. Ён чакае новы пластык, а тым часам банк PKO абмежаваў аперацыі па яго рахунку, бо там выявілася больш за 100 тысяч еўра (уладальнікі беларускага пашпарта могуць мець больш за гэтую суму ў банку толькі з еўрапейскім дазволам на жыхарства). 

99 каментарыяў

«Не зразумела, як плаціць арэнду і падаткі»

— У пятніцу 8 лістапада я заўважыў, што мне абмежавалі ўсе ўваходныя аперацыі на маім рахунку.

Прычыну супрацоўнікі банка да апошняга імкнуліся не называць у адкрытую, тэкстам або пісьмова. У мяне ў банку ёсць персанальная кансультантка. Яна мне тэлефанавала і штосьці невыразнае казала пра неабходнасць прыйсці ў аддзяленне.

Толькі праз некалькі званкоў я зразумеў: у іх пытанне да таго, што ў мяне скончыўся ДНЖ у той момант, калі на рахунку было больш за 100 тысяч еўра.

Я адразу перавёў частку грошай, каб зрабіць суму меншай за 100 тысяч. Але, па факце, усе функцыі застаюцца заблакаванымі, і менеджар кажа, што дапаможа толькі новы ДНЖ.

Аднак рашэнне па ДНЖ будзе ў найлепшым выпадку ў снежні або студзені, а банку патрэбны менавіта пластык. Іншых аргументаў яны не разумеюць — і тое, што я знаходжуся тут легальна, і што я кліент іх банка ўжо тры гады.

Я адправіў банку пісьмовы запыт з патрабаваннем афіцыйна адказаць, чаму абмежаваныя аперацыі па рахунку, чаму я не магу прымаць новыя ўваходныя плацяжы і нават рабіць канвертаванне тых грошай, якія ёсць на рахунку, у злотыя. Але на яго апрацоўку адводзіцца да 30 дзён.

А тым часам незразумела, як мне плаціць арэнду або, дапусцім, падатак на PIT або ZUS, які патрэбны для ДНЖ. Бо для гэтага патрэбныя злотыя, якія яны мне не даюць памяняць са сваіх жа грошай.

У выніку банк перашкаджае мне нармальна легалізавацца і жыць. Калі ён дасць на мой запыт хоць бы нейкі разумны афіцыйны адказ, што ім патрэбны новы ДНЖ, то я з гэтым адказам пайду ва ўжонд — прасіць хутчэй мне гэты ДНЖ выдаць.

У дадзенай сітуацыі мяне бесіць некалькі момантаў:

  • тое, што ў банку загадзя не сказалі: маўляў, дарагі кліент, у вас вось такая сітуацыя можа быць, трэба зрабіць першае, другое, трэцяе;
  • проста абмежавалі мой рахунак без аніякіх апавяшчэнняў. Як я разумею, нават звычайныя консультанты ў сваім UI не бачаць, што на мне ёсць абмежаванні. Думаю, у іх гэта працуе як нейкі ценявы бан;
  • нават паменшыўшы суму на рахунку, я не магу нічога зрабіць.

Увогуле, мне не пашанцавала мець 100 тысяч еўра ў момант заканчэння тэрміну ДНЖ.

Ці можна з праязным дакументам замежніка адкрыць рахунак? Вось што адказалі ў польскіх банках
Па тэме
Ці можна з праязным дакументам замежніка адкрыць рахунак? Вось што адказалі ў польскіх банках
У банку PKO ў замежнікаў пачалі прасіць дакументы, якія пацвярджаюць мэту адкрыцця рахунку
Па тэме
У банку PKO ў замежнікаў пачалі прасіць дакументы, якія пацвярджаюць мэту адкрыцця рахунку
Айцішнік працуе ў польскім офісе Citibank. Расказвае, як уладкаваўся і што ўнутры
Па тэме
Айцішнік працуе ў польскім офісе Citibank. Расказвае, як уладкаваўся і што ўнутры

Читать на dev.by