Платны пашукавік Neeva абвясціў пра закрыццё
Распрацоўшчыкі стартапа — былыя супрацоўнікі Google — абвясцілі пра закрыццё свайго праекта. Пашукавік разглядаўся як супернік Google, але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі.
Стваральнікі Neeva прызналіся, што не змаглі пераканаць карыстальнікаў перайсці на новую платформу. Пашукавік будзе закрыты 2 чэрвеня, кампанія верне ўладальнікам падпіскі Neeva Premium грошы і выдаліць усе даныя карыстальнікаў. Крыніца The Information сцвярджае, што воблачны сэрвіс Snowflake разглядае куплю стартапа.
«Адная рэч — зрабіць пашукавік, зусім іншая — пераканаць звычайных карыстальнікаў у неабходнасці перайсці на лепшы варыянт», — заявілі заснавальнікі Шрыдхар Рамасвамі і Вівек Рагхунатан. Паводле іх слоў, пераканаць карыстальнікаў падпісацца было не такой складанай задачай, як прымусіць паспрабаваць новы пашукавік. Сэрвіс запускаўся без рэкламы, з абаронай асабістых даных і па падпісцы за $4,95 на месяц.
Читать на dev.by