Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Сітуацыя ў свеце», «не сустрэў тую самую», «выратаваць дзіця ад прапаганды». Чаму беларусы не заводзяць дзяцей

У 2024 годзе ў Беларусі нарадзілася 58 993 дзяцей — гэта найгоршы паказчык за ўсю гісторыю статыстычнай справаздачнасці. Нараджальнасць у краіне падае вось ўжо 10 гадоў запар. 

36 каментарыяў
«Сітуацыя ў свеце», «не сустрэў тую самую», «выратаваць дзіця ад прапаганды». Чаму беларусы не заводзяць дзяцей

У 2024 годзе ў Беларусі нарадзілася 58 993 дзяцей — гэта найгоршы паказчык за ўсю гісторыю статыстычнай справаздачнасці. Нараджальнасць у краіне падае вось ўжо 10 гадоў запар. 

У мінулым годзе нараджальнасць у Беларусі ўпала яшчэ на 8,7 % у параўнанні з 2023. Нарадзілася ўсяго толькі 58 993 дзяцей — і гэта найгоршы паказчык за ўсю гісторыю статыстычных назіранняў, то-бок з 1950-х.

З 2020‑га беларускія органы статыстыкі больш не публікуюць звесткі пра колькасць народжаных і памерлых людзей у Беларусі. Гэтыя дадзеныя ўдалося дастаць аб’яднанню былых сілавікоў.

Калі ж зірнуць на графік нараджальнасці, то з 2015 года сітуацыя ў Беларусі паляпшалася, але да пэўнага моманту:

  • 2010 — 108 050 народжаных
  • 2011 — 109 147 народжаных
  • 2012 — 115 900 народжаных
  • 2013 — 118 000 народжаных
  • 2014 — 118 500 народжаных
  • 2015 — 119 000 народжаных

Пасля ж нараджаць сталі ўсё менш, з 2015 года колькасць нованароджаных ў краіне скарацілася ўдвая.

Чаму беларусы не хочуць дзяцей

Мы распыталі некалькі чалавек, якія працуюць у ІТ, чаму яны (пакуль) не завялі дзяцей і што на гэта ўплывае.

Сяргей (імя зменена па просьбе суразмоўцы), Full Stack Developer, яму каля 30 год, ягоная жонка — ІП. Пра дзяцей пара пакуль не задумваецца з-за «сітуацыі ў свеце і ў Беларусі». Разам пара крыху болей за два гады.

«Думак пра дзяцей у нас пакуль не было, сыходзімся на тым, што ў бліжэйшыя N гадоў яны і не з’явяцца. На гэта ўплывае сітуацыя ў свеце: вайна, нестабільнасць, не зразумела, што будзе заўтра. Значна лепш не становіцца, што вакол, што ў Беларусі», — расказала devby пара.

Міхаілу больш за 35 гадоў (імя зменена па просьбе суразмоўцы), апошнія некалькі год працаваў на пазіцыі Data Analyst, за гэта час у мужчыны было некалькі стасункаў, але сям’ю і дзяцей ён пакуль не завёў. Прычына — «не сустрэў тую самую».

«Дзеці — гэта вынік блізкасці з тою самай. Палітыка і эканоміка ў прынцыпе неістотныя, галоўнае, каб была дзяўчына. Але, хутчэй за ўсё, калі б вырашыў заводзіць дзяцей, то разгледзеў бы варыянт пераезду. Хаця зноў такі залежыць ад працы. Магчыма, адразу б разгледзеў Польшчу, а потым Вялікабрытанію, Ірландыю, ЗША, Канаду. Усё-ткі як ні круці, а грамадства шмат у чым фарміруе людзей, таму садок, школа і атачэнне будуць упісваць практыкі несвабоды, а дзецям цяжка супраць гэтага абараняцца», — распавёў мужчына.

Яшчэ адзін суразмоўца — Валянцін (імя зменена), яму больш за 30, працуе на пазіцыі Сontent Manager, у шлюбе каля двух год, дзяцей сям’я пакуль не завяла. Асноўны фактар — страх перад магчымымі рэпрэсіямі.

«Няма гарантый, што заўтра не пачнецца новы віток рэпрэсій, пад які трапяць бацькі, а што будзе з дзіцём? Гэта тычыцца як магчымасці арышту, так і небяспекі страціць працу з-за якіх-небудзь даносаў ці спісу падазроных. Важным застаецца і фінансавы момант: можна чакаць і скарачэнняў, і будучай інфляцыі. Важны момант і праца ідэолагаў у садках і школах. Хочацца ўратаваць дзяцей ад прапаганды», — расказаў суразмоўца.

«А як у іншых?» або цуды статыстыкі

У 2024 годзе сярэднюю нараджальнасць у розных краінах падлічыў партал Statista. Гэта нямецкая кампанія, якая займаецца рыначнымі і спажывецкімі дадзенымі.

У антырэйтынгу паводле нараджальнасці ад Statista Беларусь апынулася на 20‑м месцы. За аснову даследчыкі ўзялі каэфіцыент нараджальнасці: сярэднюю колькасць дзяцей у пераліку на ўсіх жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту. У Беларусі гэты паказчык склаў 1,44 дзіцяці на адну жанчыну. У лідарах антырэйтынгу: Тайвань (1,1), Паўднёвая Карэя (1,2), Сінгапур (1,17). У гэтым спісе Беларусь выглядае лепш за некаторых суседзяў: у Польшчы паказчык 1,32, ва Украіны — 1,22.

Аднак у метадалогіі не зусім зразумела, якія зыходныя дадзеныя браліся за аснову, бо Беларусь не публікуе афіцыйную статыстыку яшчэ з часоў каранавіруса, а Украіна — з пачатку вайны.

Ёсць і іншая метадалогія, колькасць народжаных на 1000 жыхароў. Калі лічыць такім чынам, то Беларусь прайграе амаль усім сваім суседзям:

  • Беларусь — 6,45 народжаных на 1000 чалавек
  • Літва — 6,47 народжаных на 1000 чалавек
  • Польшча — 6,72 народжаных на 1000 чалавек
  • Латвія — 6,78 народжаных на 1000 чалавек
  • Расія — 8,46 народжаных на 1000 чалавек

«Дзяцінства не можа не быць звязана з дзяржавай»

З 1950‑х гадоў трэнд на зніжэнне нараджальнасці распаўсюджваецца па ўсім свеце, распавядае гендарная даследчыца Ірына Сідорская. Але ў Беларусі ёсць і свае прычыны для спаду.

«У еўрапейскіх, у развітых краінах нараджальнасць памяншаецца пасля Другой сусветнай вайны. Гэта звязана з паляпшэннямі ў медыцыне, ростам узроўню адукацыі жанчын. Шматдзетных сем’яў заўжды было мала, але шмат дзяцей памірала, таму і нараджалі больш. Сем'і па 10 чалавек былі выключэннем. Шмат жанчын памірала ў часе цяжарнасці і родаў, гэта было да вынаходніцтва антыбіётыкаў. Цяпер зусім іншыя медыцынскія магчымасці, няма сэнсу нараджаць столькі, колькі было раней», — кажа даследчыца.

У Беларусі ж на сітуацыю з нараджальнасцю ўплывае палітычны крызіс, ад’езд маладых людзей і агульнагуманітарны крызіс у краіне, дадае экспертка.

«Людзі або забралі у эміграцыю дзяцей, або нараджаюць ужо за мяжой. А людзі, якія засталіся, можа і хочуць дзяцей, але не ўпэўненыя ў заўтрашнім дні. Яны думаюць пра будучыню дзяцей у краіне, якая не жадае ісці за цывілізаваным светам. З’язджаюць лекары і настаўнікі. Дзяцінства не можа быць адарваным ад дзяржавы», — называе прычыны даследчыца.

Unsplash

«З-пад палкі сем’і не ствараюцца»

Калі парушаная базавая бяспека людзі спускаюцца па пірамідзе патрэбаў уніз, дзе не да дзяцей. На гэта звяртае ўвагу падлеткавы псіхолаг Вольга (імя зменена).

«У Беларусі склалася спецыфічная сітуацыя. Падзеі 2020-га года, яны ж былі злучаны з каранавірусам. Гэта быў падрыў і крах пачуцця стабільнасці, у цэлым, для ўсіх. Чалавек апускаецца ніжэй па патрэбах у пірамідзе Маслоў. Калі столькі нестабільнасці, мы вяртаемся да самай базавай патрэбы — гэта ў бяспецы. Пакуль яна не задаволеная, ты не можаш думаць ні пра што іншае. Асабліва, калі ёсць дасведчанасць, адукацыя. Калі жыць у спадзяванні на будучыню і чакаць перамен, вось у гэтым стане рэдка хто наважваецца заводзіць дзяцей», — кажа псіхолаг.

Пры гэтым улады Беларусі намагаюцца ціснуць на грамадзян: нараджайце, заводзьце дзяцей, і гэта выклікае супрацьлеглую рэакцыю, працягвае суразмоўніца.

«Дзяржава стымулюе, напрыклад, нейкімі лозунгамі або праз плакаты ў паліклініках, або праз спробы паказаць пазітыўны бок бацькоўства. Вельмі складана заводзіць дзяцей, нараджаць на фоне навін, колькі людзей учора пасадзілі. Дзяржава цісне за традыцыйную сям’ю і ўсё такое, але ў тых, хто ўнутры асацыюе дзяржаву з гвалтам, будзе натуральнае адмаўленне», — лічыць спецыялістка.

«Трэба, каб жанчына мела магчымасць рэалізацыі»

Нізкая нараджальнасць наўпрост уплывае эканоміку краіны ў будучыні. Наступствы: дэфіцыт спецыялістаў, меншы рост ВУП. Наступствы дэмаграфічных праблем ужо адчуваюцца ў Беларусі, кажа старэйшая навуковая супрацоўніца BEROC Анастасія Лузгіна.

«Пры нізкай нараджальнасці ў будучым менш новых спецыялістаў можа выйсці на рынак працы. Каб развіваць эканоміку, каб рос ВУП, патрэбныя людзі. А людзей будзе рабіцца ўсё меней і меней, што мы назіраем у цяперашняй сітуацыі. На гэта таксама накладаюцца міграцыйныя тэндэнцыі. Калі менш людзей робіць сацыяльныя ўнёскі, большая нагрузка ўскладаецца на бюджэт, каб плаціць пенсіі. І гэта праблема з часам будзе нарастаць», — пералічвае наступствы экспертка.

Unsplash

Нейкага аднаго рашэння, каб усе захацелі заводзіць дзяцей, быць не можа, працягвае Анастасія Лузгіна. Адным грашовымі выплатамі нараджальнасць не прастымулюеш.

«Патрэбна інфраструктура і ўмовы, каб жанчыны мелі магчымасць для рэалізацыі, а не толькі думалі, як і дзе ім пакінуць дзіця», — кажа эканамістка.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі жыве 9,1 млн чалавек. Аднак гэтыя дадзеныя не ўлічваюць хвалю эміграцыі пасля 2020 года. Таму фактычна насельніцтва краіны можа быць значна меншае. Напрыклад, арганізацыя былых сілавікоў са спасылкай на ўнутраны дакумент Камітэта дзяржкантроля называла лічбу 8,8 млн чалавек.

«Польшча для хлопца — квіток у адзін канец на 10+ гадоў». Куды паступаюць дзеці айцішнікаў
«Польшча для хлопца — квіток у адзін канец на 10+ гадоў». Куды паступаюць дзеці айцішнікаў
Па тэме
«Польшча для хлопца — квіток у адзін канец на 10+ гадоў». Куды паступаюць дзеці айцішнікаў
Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
9 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
12 каментарыяў
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
22 каментарыя
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Влад  Волков
Влад Волков QA в Unity Technologies
2

Почему люди не заводят детей? - странный вопрос, а почему они должны этого хотеть? Почему именного этого, а не чего-то другого?
Не хотят, вот и не заводят. Хотели бы, уж нашли бы способ. За редкими исключениями дело не хитрое, вон сколько уже людей народилось в мире, теперь не знают, как прокормить)))

2

Одни страны не знают, как прокормить население.
Другие страны сейчас не знают, кто прокормит их население.
Так и живем. :)

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
5

Не хотят льготники размножатся, а кто пенсию потом платить будет защитникам стабильности ? Надеюсь, 150000 пакистанских семей окажутся более плодовитыми

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 красавіка 2025, 11:34

-9

Ты сколько уже Польше свободных людей подарила?

petrunio84
petrunio84 Майор в шарага N2395763295
10

как там заказчики? уже подсчитали?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

Ни одного, мои дети будут учится и работать в Белоруссии на благо стабильности и процветания. Их в школе обучит государство как защищать родину от внешних и внутренних врагов, научит отличать правду от заграничных фейков. А ваши дети участвовали в республиканском субботнике ?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 красавіка 2025, 15:16

table
table Table в Database
2

даже в юные партизаны вступили, учатся обращаться с автоматом калашникова

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM
0

А в юные куртизаны?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Это вопрошает чел, который прямо заявил, что миллионы украинцев выиграли от войны. Это просто за гранью.
А теперь он ещё кого то про детей спрашивает и их свободу. А зачем тебе чужая свобода, если тебе своей не надо? Причала для катера достаточно.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

1

Улыбнуло про "ситуацию в мире" и сразу вспомнилось, что среди лидеров рождаемости в мире, если отбросить Африку, находится Палестина. Причем уровень образования там достаточно высокий.
Интересно, какая там у них ситуация?

Почему не пошел в спортзал сегодня? Не покормил кошку? Не смазал дверь, которая давно скрипит? Всегда можно ответить:
"На это влияет ситуация в мире: война, нестабильность, непонятно, что будет завтра. Сильно лучше не становится, что вокруг, что в Беларуси."
Занимательно, что в странах, где воин нет, все замечательно и стабильно, куча льгот и бонусов, рожать все равно не бегут.
Там другие отговорки :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 красавіка 2025, 15:16

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

Для Отечества необходимо рожать мальчиков для ведения военных действий и девочек, чтобы продолжали рожать свежих воинов для отечества. Это необходимо для защиты своих интересов, и Президент неоднократно напоминает о необходимости повышения демографической составляющей. К сожалению, не все прислушались и включились в процесс, по-этому и приходится Президенту сейчас сарацинов набирать

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 красавіка 2025, 15:35

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

беларусы - мирные люди, так даже в гимне записано - считай, что в конституции. Беларуские мальчики - это будущие защитники спокойствия граждан РБ в соответствующих оргнах, которые во всем разберутся.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

table
table Table в Database

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-4

"в браке около двух лет, детей семья пока не завела. Основной фактор — страх перед возможными репрессиями."

Ох уж эти репрессии. Похоже любую неспособность можно списать на них.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

а что, репрессий нет и это всё надуманные страхи?!

-3

Люди из моего окружения в Беларуси заводят детей, несмотря на ваши страхи.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Ну судя по статистике ваше окружение в меньшенстве в Беларуси))

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

Вопрос вроде был про наличие оснований для страхов, а не что делают люди из вашего окружения.

0

"В Беларуси же на ситуацию с рождаемостью влияет политический кризис, отъезд молодых людей и общегуманитарный кризис в стране".

Следуя этой логике, у наших соседей в Литве, Польше, Латвии Эстонии тоже политический кризис и общегуманитарный кризис.

Например,

В Эстонии прошлом году родилось 9690 человек и умерло 15 756.
В Литве на 20 тыс. родившихся приходится 40 тыс. умерших.
В Польше в 2024 г. родилось 252 тыс. умерло 409 тыс.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Ничего, мигранты из Беларуси закроют отрицательное сальдо в Эстонии, Литве и Польше. А вот кто его закроет в Беларуси?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 красавіка 2025, 18:19

table
table Table в Database
1

В Польше не закроют. Потом что Польша не может посчитать сколько точно мигрантов в Польше. Без этого нельзя точно сказать закроют или нет

2

Можешь привести такие же цифры по Беларуси за 2024 или 2023? Если не можешь, то почему?

Укажите место
Укажите место работы в Яндекс

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
5

И люди, стрелявшие в наших отцов, строят планы на наших детей

0

а между тем авторки интересную тему подняли. естессно они в своих фантазиях все извратили и примитивно политизировали, как к собаке пятую ногу пришив страх репрессий и прочие плохие сложности. и это для граждан РБ в РБ по сравнению с польшей, ага) причем мне кажется, что они не просто как обычно оторванны от реальности, а действуют на упреждение, заранее переводя стрелки и смещая акценты с болезненной темы - не беларусы, как они на коленке выдумали, а релоканты не заводят детей, если немного утрировать.

в моей компании из 100+ человек, которая приблизительно пополам состоит из польского и беларуского офиса, прекрасно видны тенденции.

голые факты:

соотношение рожденных в польше и Беларуси после 2020 - 1 к 20. в РБ рожают и вторых и даже один раз третьего. возраст некоторых девушек в польше уже сильно подпирает, им по 35+, а они реально от неуверенности в завтрашнем дне не решаются на роды. ждут виз, ждут ВНЖ, ждут продления ВНЖ, думают о ПМЖ, думают о недоступном в нормальных местах жилье, боятся неопределенности, да даже ИИ боятся. те, кто таки решаются, возвращаются рожать в РБ, кроме 1 случая. те, кто уехал уже с рожденными, возвращаются в РБ, когда приходит время школы, опять же кроме 1 случая.

чтобы не было вопросов, откуда мне это все известно, то со свечкой не стоял, в компании доброе полиси, что при родах есть бонусы-выплаты и бонусы-отпуска, как мамкам так и папкам. в каждом случае всех поздравляют письмом на всех.

это все абсолютно точно про свою компанию. и па ашчушчэниям приблизительно так же обстоят дела в целом, судя по достаточно обширному кругу знакомых.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 красавіка 2025, 01:22

3

На 31 декабря 2023 года в Польше проживало 118.562 граждан Беларуси.
в 2023 году гражданки Беларуси родили 775 детей (информация легко гуглится).

775 делим на 119 и получаем 6,51 рождённых на 1000 беларусок, проживающих в Польше.
Неплохой показатель для людей, которые, с ваших слов, "ждут ВНЖ, ждут продления ВНЖ, думают о ПМЖ, думают о недоступном в нормальных местах жилье, боятся неопределенности"

0

Ну зачем ты так его обижаешь?

а между тем авторки интересную тему подняли. естессно они в своих фантазиях все извратили и примитивно политизировал

Чел начинает обвинять других в фантазиях, а потом в качестве аргумента пишет свои фантазии.

это все абсолютно точно про свою компанию. и па ашчушчэниям приблизительно так же обстоят дела в целом, судя по достаточно обширному кругу знакомых.

Видишь. У чувак принимает чужие ачучения в штыки, а свои за абсолютную истину. А ты ему тут с конкретными цифрами.
Думаешь у него ачучения изменятся?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 красавіка 2025, 09:28

-3

легко гуглится что? такая же как эта статья на еще более левом ресурсе, чем этот?

1

Ну реально поиск по фразе "в 2023 году гражданки Беларуси родили 775 детей" дает несколько ссылок.
Данные основаны на имеющих PESEL и включают только беларусов где мать имеет гражданство РБ а второй из родителей не имеет гражданства ЕС.
Почему у меня получилось найти, а у тебя нет?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 красавіка 2025, 11:02

2

в реальности цифра может быть больше 775, так как если мама или папа по карте поляка уже оформили гражданство, то, как я понимаю, они не попали в эту статистику.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM
1

Показатель неплохой действительно.
И вместе с тем, средний коэффициент рождаемости для всего мира оценивается в 20,3 рождений на 1000 населения.
А для Беларуси отдельно этот показатель 9,7 по данным 2009 года, новее информации не нашёл.
Так что ещё есть куда расти

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
-1

Это у вас на 50 человек офиса в РБ родилось 20 детей или в Польше на 50 человек родили меньше 1 ребенка?))
Вам бы подтянуться троху в математике, рядовой))
Такая уже неприкрытая писанина от человека, который ни в ИТ не был, ни с релокантами не общается))
Проще надо быть вам. И не вываливать весь пакет тезисов, которые надо продвигать по методичке в одном посте. Не ленитесь! А-то наряд в неочереди получите

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 красавіка 2025, 11:04