Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Падрадчыкі Google ацэньвалі дакладнасць адказаў чатбота наўздагад, бо няма часу

Падрадчыкам Google, якія працуюць на яе праз фірму Appen, было даручана дапамагаць з ацэнкай адказаў чатбота Bard, абмежаваны рэліз якога адбыўся ў сакавіку. Паводле іх слоў, часцяком у іх не ставала часу, каб рабіць працу якасна.

2 каментарыя

Як піша Insider, працаўнікам адкрыта не казалі, што новыя задачы тычацца чатбота, але ўнутры кампаніі гаворка пра іх зайшла 7 лютага — у раёне даты анонсу Bard. Яны меліся ацэньваць рэлевантнасць адказаў, згенераваных гіпатэтычным «АІ-чатботам». Звычайна гэтыя людзі займаюцца ацэнкай пошукавых алгарытмаў тэхнагіганта і рэкламных аб’яў, якія паказваюцца ў выдачы, а таксама адфільтроўваюць небяспечныя сайты, каб яны не апынуліся ў выдачы.

Ад студзеня фокус працы моцна зрушыўся на праверку АІ-промптаў. Падрадчыкам давалі карыстальніцкі запыт (пытанне, сцверджанне, інструкцыю) і два патэнцыйныя адказы, згенераваныя AI. Ім трэба было выбраць лепшы з двух адказаў. У асобным полі яны маглі пазначыць, чаму зрабілі такі выбар, каб бот паляпшаў свае адказы — каб яны станавіліся больш звязлымі, дакладнымі і заснаванымі на актуальнай інфармацыі.

Працаўнікі былі незадаволеныя, што ім не даюць дастаткова часу, каб дакладна суаднесці рэлевантнасць адказаў да запытаў. На кожную задачу адводзіцца пэўная колькасць часу — ад 1 да некалькіх хвілін. Яны кажуць, што ім вельмі складана ацэньваць адказы бота ў тэмах, у якіх яны не разбіраюцца, напрыклад, у нейкіх тэхнічных галінах або пра блакчэйн. У тых, хто хацеў бы азнаёміцца з тэмай глыбей, каб выбраць лепшы адказ, папросту няма такой магчымасці. Паколькі час абмежаваны, а праца мае быць зробленая, яны проста ацэньвалі адказы наўздагад.

Усяго адная памылка ў прэзентацыі Bard каштавала Alphabet $100 млн капіталізацыі. Google заявіла, што ў далейшым чатбот удасканаляць.

Капитализация Alphabet обвалилась на $100 млрд из-за ошибки в рекламе чатбота
Капитализация Alphabet обвалилась на $100 млрд из-за ошибки в рекламе чатбота
По теме
Капитализация Alphabet обвалилась на $100 млрд из-за ошибки в рекламе чатбота
«Паспешна нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
«Паспешна, нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
Па тэме
«Паспешна, нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
Супрацоўнікаў Google папрасілі па некалькі гадзін трэніраваць Bard і не казаць яму што ён чалавек
Супрацоўнікаў Google папрасілі па некалькі гадзін трэніраваць Bard і не казаць яму, што ён чалавек
Па тэме
Супрацоўнікаў Google папрасілі па некалькі гадзін трэніраваць Bard і не казаць яму, што ён чалавек
Google обучала Bard на ответах ChatGPT?
Google обучала Bard на ответах ChatGPT?
По теме
Google обучала Bard на ответах ChatGPT?

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-1

стоила Alphabet $100 млн капитализации

и тут же ниже новость https://devby.io/news/kapitalizatsiya-alphabet-obvalilas-na-100-mlrd-iz-za-oshibki-v-reklame-chatbota

Капитализация Alphabet обвалилась на $100 млрд из-за ошибки в рекламе чатбота

Почему я должен за вас уже не первый раз вашу работу делать? Где мои донаты?

1

Подрядчики Google оценивали точность ответов чатбота наугад, потому что нет времени

Не по этому. Потому что индусы твоя меня не понимать