Падарункі з мінулага. Экс-супрацоўнікі Wargaming зноў распрадаюць цёплыя рэчы
Чым бліжэй Новы год, тым больш на сайтах з аб’явамі тэматычных падарункаў ад Wargaming. Заўсёднікі «барахолак» кажуць, гэта шматгадовая прыкмета. Некалькі гадоў таму гэтым часам «Куфар» завалілі аб’явамі пра продаж AirPods Pro — і ўсе ад супрацоўнікаў.
Вывучылі прапановы гэтай зімы: можа, цяпер гэта падарункі ад Lesta? Здаецца, амаль усё дарыў Wargaming, сёе-тое — аж у 2014 годзе.
Чым бліжэй Новы год, тым больш на сайтах з аб’явамі тэматычных падарункаў ад Wargaming. Заўсёднікі «барахолак» кажуць, гэта шматгадовая прыкмета. Некалькі гадоў таму гэтым часам «Куфар» завалілі аб’явамі пра продаж AirPods Pro — і ўсе ад супрацоўнікаў.
Вывучылі прапановы гэтай зімы: можа, цяпер гэта падарункі ад Lesta? Здаецца, амаль усё дарыў Wargaming, сёе-тое — аж у 2014 годзе.
Не паспелі мы ўбіць патрэбныя словы ў пошуку, як сабралі святочнае «Бінга». Мерчаў насамрэч шмат — каля 60 прапаноў, але мы адсартавалі толькі зімовыя-навагоднія.
Вось наборы ад WoT з шаліка, шапачкі і рукавіц на «Куфры» былі і ў маі — па 100-120 рублёў. Але цяпер іх стала значна больш: мы налічылі 8 аб’яў. Праз канкурэнцыю цэны ўпалі ў 2 разы, найвыгаднейшая прапанова — па 55 рублёў за набор. Аўтар аб’явы адзначае, што надзяваў шапку з шалікам усяго аднойчы — «не падышлі».
Адзін з экс-супрацоўнікаў Wargaming расказаў dev.by, што такія наборы кампанія дарыла роўна год таму.
А вось яшчэ набор: камплектацыя тая ж, але + трыкатажны мяшочак для захоўвання. На этыкетцы — лагатып Wargaming. Старажылы «барахолак» такіх набораў апошнімі гадамі не сустракалі. Але, можа, яны з больш далёкага мінулага. Прапаноў такіх усяго дзве, адная — за 60 рублёў, другая — за 150.
Цёплая талстоўка з вышыванкай — таксама не сёлетні мерч. Прадаецца даўно, аўтарка аб’явы нават знізіла цану да 120 рублёў. На цэтліку — панда-танкіст і лога Wargaming. Наш суразмоўца згадвае, што такія, здаецца, бачыў у 2019 годзе (але гэта не дакладна), і дарылі іх не на Новы год.
Навагоднія ялінкавыя шары WоT хоць і прадаюцца як новыя, але насампраўдзе — ужо старэнькія. Кампанія дарыла такія сваім супрацоўнікам яшчэ ў 2014 годзе. На скрынцы віншаванне: Happy New Year 2014. Аўтар аб’явы аддае 6 шкляных шароў за 50 рублёў. Пазней мы знайшлі яшчэ адную аб’яву з такімі ж ялінкавымі цацкамі, чалавек прадае дзве скрынкі за 255 рублёў.
А яшчэ ўзімку на «Куфры» з’явіліся келіхі для глінтвейну ад Wargaming (на ўсіх ёсць лога ў выглядзе вектараў). Прапаноў 3 — адзін набор новы, два — ужо б/у. Каштуюць усе аднолькава — па 15 рублёў. Экс-супрацоўнік кампаніі прыгадаў, што такія ім дарылі два гады таму — разам з AirPods Pro.
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.