Пакупнікі Tesla прыйшлі ў салон у Шанхаі і запатрабавалі кампенсацыі пасля зніжэння цэн
Сотні кліентаў кампаніі зладзілі пратэсты ў салонах Tesla пасля рэзкага зніжэння цэн, пра якое вытворца абвясціў 6 снежня.

Паводле звестак Reuters, зніжкі на машыны склалі 13-24%. У шанхайскім салоне кампаніі сабраліся каля 200 нядаўніх пакупнікоў Tesla Model 3 і Model Y. Паліцыя арганізавала сустрэчу кліентаў і прадстаўнікоў кампаніі, на якой ад фірмы запатрабавалі кампенсаваць розніцу ў цане.
Паводле слоў аднаго з удзельнікаў акцыі, супрацоўнікі Tesla паабяцалі даць адказ да 10 студзеня. Агенцтва адзначае, што пратэсты прайшлі і ў іншых кітайскіх гарадах. Прадстаўнікі Tesla заявілі, што кампанія не плануе выплачваць кампенсацыі кліентам, якія купілі машыны да зніжак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.