Польшча прыпыніла пропуск фур у «Казловічах». Там чарга

Ад шостай раніцы сабралася 600 фур.

1 каментарый

Польскі бок ад 03:00 10 ліпеня не прымае грузавых транспартных сродкаў, якія ідуць з Беларусі праз пункт пропуску «Казловічы», паведамляе тг-канал Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

У выніку за ноч колькасць грузавікоў на выезд вырасла ад 250 да 600.

gpk.gov.by

«Паводле слоў кіроўцаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, палякі ўзмацнілі кантроль, — піша тг-канал ДМК РБ. — У кірунку Беларусі праз гэты пункт пропуску транспартныя сродкі пакуль ідуць, але значна павольней за звычайнае».

Раней польскае МЗС заяўляла, што разглядае пытанне закрыцця астатніх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю ў сувязі з патокам нелегальных мігрантаў. Для грузаў, а не для людзей, на пачатку ліпеня ўдакладніў кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі.


Читать на dev.by