Польшча выдала беларусу працоўную візу з вельмі дзіўным абмежаваннем

Адна з мінскіх кампаній, якая дапамагае з афармленнем шэнгенскіх віз, нядаўна апублікавала ў сацсетках фота польскай працоўнай візы, выдадзенай аднаму з грамадзян Беларусі. Віза аказалася з даволі нетыповым і рэдкім абмежаваннем.

6 каментарыяў

Гаворка ідзе пра нацыянальную візу тэрмінам на 365 дзён. Яе асаблівасць у тым, што яна не шматразовая і не аднаразовая, а двухразовая. Гэта значыць, уладальнік такой візы можа толькі два разы ўехаць на тэрыторыю Польшчы. Пасля другога выезду вярнуцца ў краіну для працы ўжо нельга.

Арыгінальны пост быў выдалены, але агляд гэтага кейса ў TikTok апублікавала візавы агент Крысціна Лісоўская. Экспертка адзначае, што такое рашэнне вельмі яе здзівіла.

@lisovskaya_travel Польские визы теперь такие 😄 #польскаявиза #работавпольше #визавпольшу #visa #viza #minsk # #Belarus #gomel #mogilev #grondo #shengenvisa #Poland ♬ оригинальный звук — lisovskaya_travel

Тым не менш у консульстве заявілі, што гэта не памылка, і цяпер такія візы перыядычна выдаюцца. У каментарах карыстальнікі пісалі, што атрымлівалі падобныя візы яшчэ летась у жніўні, і выпадак не адзінкавы.

Беларусаў вырашылі не пазбаўляць літоўскага ВНЖ за частыя паездкі дадому
Па тэме
Беларусаў вырашылі не пазбаўляць літоўскага ВНЖ за частыя паездкі дадому
У Польшчы прыняты два законы, якія паўплываюць на замежных работнікаў і студэнтаў
Па тэме
У Польшчы прыняты два законы, якія паўплываюць на замежных работнікаў і студэнтаў
МЗС Польшчы паабяцаў вырашыць праблемы з выдачай гуманітарных віз беларусам да наступнага года
Па тэме
МЗС Польшчы паабяцаў вырашыць праблемы з выдачай гуманітарных віз беларусам да наступнага года

Читать на dev.by