Карыстальнікі знайшлі ў справаздачы Take-Two намёк на дату выхаду GTA VI

Карыстальнікі знайшлі ў свежай квартальнай справаздачы кампаніі намёк на дату выхаду GTA VI, пра гульню даўно паведамляюць інсайдары.

Пакінуць каментарый

У справаздачы сказана, што ў наступным фінансавым годзе кампанія плануе дасягнуць рэкорднай выручкі ў $8 мільярдаў і больш дзякуючы «выхаду гучных блокбастараў». Выдавец заявіў, што рыхтуе «некалькі рэвалюцыйных гульняў», якія «вызначаць новыя стандарты ў гульнявой індустрыі». Карыстальнікі мяркуюць, што навінка Rockstar можа выйсці ад 1 красавіка 2024 года да 31 сакавіка 2025 года.

«Зазіраючы ў будучыню, 2025 фінансавы год з’яўляецца доўгачаканым годам для нашай кампаніі. На працягу апошніх гадоў мы рыхтавалі наш бізнэс да выпуску надзейнага набору гульняў, якія, як мы верым, прывядуць нашую кампанію да яшчэ большых поспехаў», — сказана ў справаздачы. 2025 фінансавы год у ЗША — гэта каляндарны перыяд ад красавіка 2024-га да сакавіка 2025 года. Пра распрацоўку GTA VI кампанія абвясціла ў лютым 2022 года.

З GTA VI могуць выразаць частку гульні — яна з’явіцца пазней у якасці DLC
Па тэме
З GTA VI могуць выразаць частку гульні — яна з’явіцца пазней у якасці DLC
У GTA Online знайшлі ўразлівасць, якая дазваляе аддалена запускаць шкодны код
Па тэме
У GTA Online знайшлі ўразлівасць, якая дазваляе аддалена запускаць шкодны код
У сеціве з’явілася частка зыходнага кода GTA V 
Па тэме
У сеціве з’явілася частка зыходнага кода GTA V

Читать на dev.by