Карыстальнікі скупляюць iPod і мыльніцы ў прыступе лічбавай настальгіі
Знятыя з вытворчасці плееры iPod нечакана перажываюць новую хвалю папулярнасці. Цікавасць да мадэляў iPod Classic і iPod Nano расце на фоне настальгіі і «лічбавага выгарання».
Знятыя з вытворчасці плееры iPod нечакана перажываюць новую хвалю папулярнасці. Цікавасць да мадэляў iPod Classic і iPod Nano расце на фоне настальгіі і «лічбавага выгарання».
Знятыя з вытворчасці плееры iPod нечакана перажываюць новую хвалю папулярнасці. Цікавасць да мадэляў iPod Classic і iPod Nano расце на фоне настальгіі і «лічбавага выгарання».
Паводле дадзеных eBay, колькасць пошукавых запытаў iPod Classic са студзеня па кастрычнік 2025 года вырасла на 25% у параўнанні з аналагічным перыядам 2024-га. Па iPod Nano рост склаў 20%. Apple спыніла выпуск iPod Touch (7-га пакалення) у маі 2022 года, а класічныя лінейкі Nano, Shuffle і Classic былі знятыя з вытворчасці яшчэ раней — у перыяд з 2014 па 2017 гады.
Эксперты звязваюць вяртанне цікавасці да старых прылад з больш шырокай тэндэнцыяй «аналагавага развароту». Прафесар інфарматыкі і аўтар кнігі «Лічбавы мінімалізм» Кэл Ньюпорт адзначае, што такія прылады былі «монамэтавымі»: «З iPod можна толькі слухаць музыку. Смартфоны ж аб’ядноўваюць у сабе музыку, паведамленні, сацсеткі і навіны — і з-за гэтага становіцца амаль немагчыма кантраляваць уласнае спажыванне тэхналогій».
Паводле слоў апытаных Axios карыстальнікаў, ім «не патрэбны 20 апавяшчэнняў» і пастаянныя фактары, што адцягваюць увагу. Для іншых iPod — гэта рэч, «якая прыносіла надзею і шчасце ў мінулым».
Настальгія па «простых тэхналогіях» прыкметная і ў больш шырокім плане. Business Insider піша, што 2026 год ужо называюць «годам аналага». На Reddit папулярныя абмеркаванні пра «раскошныя гаджэты 20-гадовай даўніны, якія сёння сталі бескарыснымі», сярод іх — партатыўныя GPS-навігатары, лічбавыя камеры, USB-флэшкі, PalmPilot і BlackBerry. Пры гэтым некаторыя прылады, напрыклад лічбавыя фотаапараты, ужо зноў карыстаюцца папулярнасцю сярод зумераў.
Эксперты тлумачаць трэнд стомленасцю ад пастаяннай анлайн-прысутнасці і няпэўнасці будучыні. Сацыёлаг Кембрыджскага ўніверсітэта Томас Руэле адзначае, што пасля перыяду эйфарыі вакол ШІ надыходзіць этап расчаравання: тэхналогіі не зрабілі працу лягчэй, а наадварот, узмацнілі нагрузку. На фоне размоў пра магчымыя масавыя скарачэнні з-за аўтаматызацыі і «кагнітыўнае адставанне» без ШІ-гаджэтаў частка карыстальнікаў свядома абмяжоўвае лічбавае спажыванне.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.