Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Нават больш праблем, чым у расіян». Як геймеры-беларусы гуляюць пад санкцыямі

Спыталі ў беларускіх гэймераў, ці будуць яны набываць новую прыстаўку Nintendo Switch 2 і наколькі цяжка здабываць «жалеза» і гульні ў краіне пад санкцыямі.

Кажуць, усё даволі складана.

8 каментарыяў
«Нават больш праблем, чым у расіян». Як геймеры-беларусы гуляюць пад санкцыямі

Спыталі ў беларускіх гэймераў, ці будуць яны набываць новую прыстаўку Nintendo Switch 2 і наколькі цяжка здабываць «жалеза» і гульні ў краіне пад санкцыямі.

Кажуць, усё даволі складана.

У чэрвені пачаліся продажы новай партатыўнай прыстаўкі Nintendo Switch 2.

Рэліз не абышоўся без скандалаў: пакупнікі ў ЗША паведамлялі, што «свічы» прыходзілі ў адкрытых скрынках і са слядамі пальцаў на экранах.

Зараз у Беларусі кошты на Nintendo Switch 2 пачынаюцца ад $775 (2300 рублёў). Калі меркаваць па каментарах наведвальнікаў маркетплэйсаў, на старце продажаў кошты былі амаль у два разы вышэй.

Традыцыйна гэта самая дарагая прапанова на фоне нашых суседзяў. У Польшчы новую прыстаўку прапануюць за $592 (2199 злотых), у Літве за $539 (468 еўра). А ў Латвіі Nintendo Switch 2 можна купіць за $570 (500 еўра).

Нават у Расіі, у якую ЕС у лютым 2025 года цэнтралізавана забараніў экспарт гульнявых прыставак і аксэсуараў (у дадатак да больш ранніх самастойных рашэнняў вытворцаў), Nintendo Switch 2 абыдзецца крыху танней, чым у Беларусі. Мінімальны кошт ў Маскве на трапіўшую ў РФ па схеме паралельнага імпарту прыстаўку, які нам удалося знайсці — $732 (57 479 расійскіх рублёў).

Плануеце купіць Nintendo Switch 2? Можа, ужо?

Спыталі ў беларусаў у трох лакацыях — Беларусь, Польшча, Літва.

Віктар*:

— У майго сына ўжо ёсць папярэдняя Nintendo Switch. Але купляць новую я не буду, паколькі няма сэнсу для таго ўзроўню спажывання, які склаўся ў дзіцяці. Імхо, усе апдэйты жалеза такога плана — гэта крыху гікавая тэма для тых, хто пастаянна імкнецца за крыху больш хуткім працэсарам, насычаным экранам і гэтак далей. Я такім ніколі не пакутаваў, і калі мяняю той жа айфон, то толькі праз 4-5 пакаленняў, каб атрымаць максімальны ваў-эфект.

Перадпродажны паказ Nintendo Switch 2 у красавіку 2025 года. Фота: matt beat, CC BY-SA 2.0, commons.wikimedia.org

Наша скрынка з Nintendo Switch папярэдняга пакалення таксама была адкрыта на момант пакупкі. Але ў мяне да гэтага досыць лаяльнае стаўленне: у 90% выпадкаў гэта праверка з боку прадаўца. А, напрыклад, пры нядаўняй пакупцы сыну першага тэлефона мы выявілі ў ужо адкрытай скрынцы, што прадавец у якасці падарунка сам наклеіў ахоўную плёнку на экран. Прыемны бонус. Калі я не бачу на прыладзе слядоў эксплуатацыі, а ўсё было запакавана па-заводскаму — перфекцыянізм тут ні да чаго.

Святлана:

— Можа, калі выйдзе версія Lite, падумаю пра гэта. Таму што базавая версія прыстаўкі ні ў кішэню, ні ў сумку не ўлезе.

Максіму* падабаецца Nintendo Switch першага пакалення, якую купіў неўзабаве пасля выхаду прыстаўкі на рынак:

— Nintendo Switch 2 не купляў і пакуль не збіраюся. Яна на парадак даражэй, чым першая. І пакуль застаецца шмат незразумелага па яе сэрвісу, суправаджэнню, гульням. Калі і збяруся купіць, то недзе праз паўгодзіка. Або праз год.

Пачакаю водгукаў ад камьюніці, пагляджу ў цэлым, як гэтая прыстаўка сябе паводзіць і як у яе будзе з гульнямі. Плюс, магчыма, на працягу года будуць больш цікавыя прапановы па ёй: спецыяльныя бандлы (калі нейкая гульня прапаноўваецца разам з прыстаўкай, плюс магчымая кастамізацыя прыстаўкі), ці зніжкі на прыстаўку ў цэлым.

Канстанцін:

— Другі «свіч» купляць не планую. У мяне Play Station 5 і з ім я больш чым шчаслівы. Той, хто некалі гуляў на PS1, застаецца з Play Station на ўсё жыццё.

Сяргей* сутыкаўся з платформай Nintendo Switch не толькі як карыстальнік, але і як распрацоўшчык прадуктаў для яе:

— Я абсалютна перадузяты, з гэтым пытаннем вы трапілі да зацятага хардкор-пека-пека-баярына з RTX 4090. Калі сур’ёзна — то не збіраюся купляць Nintendo Switch 2. Слабае жалеза, абсалютна нецікавыя для мяне і аверпрайснутыя гульні, адсутнасць зніжак на эксклюзівы. Эксклюзівы часцяком — жаваныя-пережаваныя і зноў прыгатаваныя адны і тыя ж праекты. Ужо нават не другасыравіна, а ў дзесяцьсыравіна. Перавыпусцім Super Mario. А потым яшчэ «Марыа». А потым «Марыа карт». А потым яшчэ раз «Марыа».

Акрамя таго, сустракаў пасты пра тое, што там навучальная магчымасцям прыстаўкі гульня ледзь не платная сама па сабе. Не тое каб гэта паўплывала на маё рашэнне аб набыцці — але асадачак застаўся.

Аб’ектыўна я разумею папулярнасць свіча. Але як чалавека з пэўнай пазіцыяй у плане адкрытасці жалеза і платформаў мяне гэтая папулярнасць бесіць і абураe. Асабліва калі піпл скардзіцца на гульні па 80-120 даляраў, а потым усё роўна купляе прыстаўку, падмацоўваючы тым самым непрыгожую палітыку. Людзі разучыліся галасаваць рублём.

Але маё меркаванне не вельмі рэлевантна ў гэтым пытанні. Я не мэтавая аўдыторыя «свіча», мне не цікавыя азіяцка-накіраваныя праекты. Я не пераношу Марыа, Боўзера і вось гэта вось усё.

Купіць прыстаўку ў Беларусі не праблема. А як з гульнямі?

З якімі складанасцямі ў цэлым сутыкаюцца гэймеры ўнутры Беларусі? Вось што расказалі нашы спікеры, якія жывуць і гуляюць «пад санкцыямі».

Віктар карыстаецца для пакупак гульняў сэрвісам PlayStation Store:

— У свой час, пасля ўвядзення санкцый, у мяне была фізічная магчымасць зрабіць спачатку літоўскую, а затым і польскую банкаўскія карты (папутна папоўніўшы баланс). Таму, зрабіўшы польскі гульнявы акаўнт, я не моцна пацярпеў ад сітуацыі.

Ведаю, што многія рабілі і працягваюць сядзець на турэцкіх акаўнтах. Але гэта прыкметна складаней з пункту гледжання працэсаў. Плюс Sony ў падобных рэгіёнах пастаянна праводзіць палітыку карэкцыі коштаў у бок павышэння. А таксама робіць «чысткі» тых, хто знаходзіцца не ў Турцыі, але юзае турэцкія акаўнты.

Прыстаўка Play Staton 5 Pro. Фота: BeatEmUps, CC BY 3.0, commons.wikimedia.org

Андрэй:

— Я паставіў у стыме Беларусь і часта сутыкаюся з абмежаваннямі. Але я гэта пераношу з годнасцю. Думаю, што гэтыя абмежаванні лёгка абысці з дапамогай VPN, але я не замарочваюся. Проста зараз менш купляю гульняў і менш гуляю.

Зрэшты, зараз я стаў больш бегаць. І мяне хвалююць абмежаванні, якія датычацца «разумных гадзіннікаў» і праграм для іх. Але і тут праблема не крытычная. Усе юзаюць VPN.

Леанід*:

— Прыстаўкі — не маё, сітуацыяй па іх я не валодаю. Але вось з гульнямі для ПК сум-туга. Да пачатку вайны ў мяне ў wishlist у Steam ляжаў дзясятак гульняў. Для часткі я чакаў распродажаў, каб іх купіць, іншую частку не купляў, таму што чакаў абнаўленняў, якія выправяць багі.

Але тут пачалася вайна, Steam увёў санкцыі для беларусаў-гэймераў. Цяпер я не магу купіць Mass Effect Legendary Edition. І толькі з сумам гляджу на надпіс, што гульня недаступная ў маім рэгіёне. А ў ёй такая сюжэтная лінія! Не магу купіць апошняга «Сталкера», хоць гатовы галасаваць рублём за гульні гэтага распрацоўшчыка. Я не магу купіць Cyberpunk 2077, які даўно хацеў прайсці. І нават старыя добрыя лямпавыя Aliens vs Predator і Edge of Empires мне недаступныя. Хацелася б купіць Gears of War, але гэта зараз толькі мары.

Адзінае, у што зараз магу пагуляць — гэта трэці «Вядзьмар», якога паспеў купіць загадзя.

У нас нават больш праблем, чым у расійскіх гэймераў. З гульнямі поўны абзац. Каб іх купіць, трэба карыстацца расійскімі сайтамі-пракладкамі, дзе гарантыя набыць гульню 50/50, плюс твае дадзеныя гарантавана сцякуць у сеткі (ды і пакупкі на расійскіх сайтах падыходзяць толькі для ўладальнікаў расійскіх акаўнтаў у Steam). Як варыянт — можна стварыць які-небудзь казахскі акаўнт і плаціць з казахскай карты, калі яна ёсць. Але гэта складана. Альбо гуляць у трэціх «Герояў», узгадваючы дзяцінства.

Задумваюся аб пакупцы дыскавода. Але ўсё роўна: нават калі я пастаўлю гульню з дыска, але не змагу атрымліваць афіцыйныя абнаўленні і DLC. Сэнс? Гуляць у скрадзеную гульню, як у дзяцінстве ў 90-х? З багамі і іншым?

Захоўваю надзею, што, можа, калі выйду на пенсію, санкцыі ўжо здымуць. І я змагу прайсці хаця б Mass Effect. Буду сядзець з валяр’янкай і танометрам перад монікам «Гарызонт» і пускаць скупую слязу шчасця.

Беларусы-гэймеры за мяжой камунікуюць са знаёмымі ў краіне — вось што ім вядома пра ўнутрыбеларускія праблемы.

Святлана:

— Нашай краіне і РФ Microsoft афіцыйна перастаў прадаваць свае прадукты з пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Але я ведаю, што гэта можна абысці: можна купляць коды актывацыі, прома-коды на пэўных пляцоўках. Ведаю, што прыстаўкі і геймпады ў Беларусі зараз па зразумелых прычынах афіцыйна не набыць. Таму квітнее шэры імпарт і бізнес у перакупаў. З-за гэтага ўсё гэта каштуе даражэй. І амаль немагчыма купіць нейкія спецыяльныя версіі.

А пра кастомныя прыстаўкі і геймпады можна ўвогуле забыць, калі няма сябра за мяжой, які замовіць іх на сябе і перашле. Я так дапамагла сяброўцы: мы разам на сайце Xbox стварылі ёй кастомны геймпад, пасля я адправіла яго пасылкай у Беларусь, а яна мне скідвала грошы за яго на гаманец у Steam (вось гэтая платформа ўнутры Беларусі выдатна працуе).

Праўда, і ў «стыме» некаторыя гульні таксама нельга купіць, калі сам распрацоўшчык ці выдавец наклаў такое абмежаванне (напрыклад, гульні ад EA). Але гэтае абмежаванне таксама можна абысці: дастаткова змяніць свой рэгіён на ўкраінскі. Праўда, грошы тады давядзецца закідваць не картачкай, а выключна праз гаманец Steam. Але гэта даволі лёгка робіцца праз АРІП.

Яшчэ вельмі шкада, што цяпер беларусы не могуць карыстацца стрымінгавым сэрвісам GeForce Now, які дазваляе гуляць у топавыя гульні на офісных камп’ютарах і нават на тэлефонах. Тут абмежаванні ніяк не абысці. Ну хіба толькі ў тых атрымаецца, хто жыве побач з Польшчай, пераключыць рэгіён і будзе карыстацца польскімі серверамі. Але тады і кошты будуць польскімі, само сабой.

Зараз у Беларусі квітнее пірацтва, сайты з кодамі актывацыі і другасны рынак (калі гаворка ідзе пра прыстаўкі). Як па мне, гэта літаральна адскок у мінулае, калі падобная практыка для многіх была ўвогуле адзінай магчымасцю гуляць у навінкі. Ну і, само сабой, зараз у Беларусі ты не купіш новыя камплектуючыя ружовага колеру ад Razer ці «гульні для дзяўчат» для Switch. То-бок купіць можна, але знайсці значна цяжэй. Бо рынак у такіх умовах працуе з большага на мужчын і хлопчыкаў.

Павел*, супрацоўнік кампаніі-распрацоўшчыка гульняў:

— Самі гульнявыя платформы і пляцоўкі па продажы гульняў звычайна не ўводзяць абмежаванняў для беларусаў. Але магчымасцямі па абмежаванні доступу да кантэнту карыстаюцца самі кампаніі, якія выпускаюць прадукт. З-за гэтых санкцыйных абмежаванняў адсутнічае магчымасць набываць тыя гульні, якія цікавяць.

На частцы платформаў падобныя абмежаванні можна абысці з VPN, і яны спакойна прымаюць беларускія плацежныя карты. Іншыя ж правяраюць лакацыю, да якой прывязана твая рэгістрацыя, ці дадзеныя карты, якой ты спрабуеш аплаціць — і блакуюць такім чынам магчымасць абысці абмежаванні. У такім выпадку даводзіцца выкарыстоўваць дадатковыя профілі, зарэгістраваныя ў іншых краінах. Ці, выкарыстоўваючы VPN, браць акаўнты знаёмых з-за мяжы, каб пагуляць у заблакаваную для цябе гульню.

Што тычыцца «жалеза», то да наяўных і раней праблем з увозам у краіну дадаліся новыя. Прычым тут абмежаванні як санкцыйныя, так і контрсанкцыйныя. Плюс праблемы з лагістыкай. Усё гэта можна назваць «санкцыйным падаткам на беларуса», з-за якога кошты прыкметна выраслі.

Прыстаўка Xbox Series S. Фота: AsmodeanUnderscore, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

Усе гэтыя складанасці дапаўняюць гульнявы працэс настолькі непрыемным досведам, што становіцца прасцей звярнуцца да старога добрага пірацтва, дзе не трэба ламаць галаву над тым, як перавесці грошыкі замежнаму дзядзьку. Які не хоча, каб ты даведаўся, чым скончылася гісторыя апошняга «бога вайны».

Разабрацца з усімі гэтымі праблемамі дапамагаюць і мясцовыя ўмельцы, якія і Switch «прашыюць», і Game Pass праз трэція краіны падключаць. Усе гэтыя паслугі лёгка даступныя і знаходзяцца на адлегласці аднаго запыту ў Google.


*Імёны зменены на просьбу спікераў.

+1 большое сокращение в беларусском геймдеве. Готовили громкий релиз но что-то пошло не так
+1 большое сокращение в беларусском геймдеве. Готовили громкий релиз, но что-то пошло не так
По теме
+1 большое сокращение в беларусском геймдеве. Готовили громкий релиз, но что-то пошло не так
«Около 70% — беларусы». Как Playtika сократила варшавский офис одним днём
«Около 70% — беларусы». Как Playtika сократила варшавский офис одним днём
По теме
«Около 70% — беларусы». Как Playtika сократила варшавский офис одним днём
Чытайце таксама
Крутые курсы по геймдеву: подборка для начинающих
Крутые курсы по геймдеву: подборка для начинающих
Крутые курсы по геймдеву: подборка для начинающих
Собрали для вас курсы, которые помогут освоить с нуля геймдев и геймдизайн, а также систематизировать свои знания и прокачать навыки начинающим гейм дизайнерам и разработчикам игр. Игровая индустрия — одно из самых динамично развивающихся направлений ИТ-сферы. Работа в геймдеве доступна и новичкам, и тем, кто не обладает глубокими техническими знаниями.   
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
22 каментарыя
Думскроллинг вредит психике и физическому здоровью пользователей
Думскроллинг вредит психике и физическому здоровью пользователей
Думскроллинг вредит психике и физическому здоровью пользователей
3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
0

Можно свою консоль собрать же.
Коробку картонную сверху на голову, в неё ноут, и SteamOS на ноуте.

dzmitry-l
dzmitry-l Project Manager в NDA
1

Стим не вводил санкции ни для РФ, ни для РБ, причина в картах Visa и Mastercard от самих компаний. Можно создать аккаунт с другим регионом - Турция, Казахстан, Украина, привязать любую карту банка РБ и о чудо, игры можно покупать напрямую.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

так их приставки интерисуют же, там же написано гей меры

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

Диды козла забивали и внукам завещали. А эти приставки мерзкие следует запретить как противоречащие традиционным ценностям беларуского народа.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

нет, они должны перечислить деньги в специальный президентский фонд на разработку отечественных приставок

1

Нет. Стим проверяет, что карта с которой платишь, выпущена в то же регионе, к которому привязан аккаунт . Но в целом да - любые ограничения можно обойти, по крайней мере, я не сталкивался с такими, которые я бы не смог обойти. Но это доп усилия; зачастую очень всё нестабильно - сегодня метод работает, а завтра нет. Ну, и весьма ощутимые доп траты.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 чэрвеня 2025, 20:41

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

В стиме же можно дарить игры

0

Игровые платформы типа GOG всегда отличались неуважением к Беларуси и Украине, всегда старались переключать цены в российские рубли, а поддержка для правильных валют предлагала выставлять "правильные" страны.