Карыстальнікі WhatsApp могуць уваходзіць у праграму без пароля
Месенджар запускае падтрымку беспарольнага ўваходу праз ключы доступу ў iOS-версіі праграмы. Цяпер карыстальнікі змогуць уваходзіць у свае ўліковыя запісы праз біяметрычную аўтэнтыфікацыю.
У Android-версіі праграмы ключы доступу з’явіліся яшчэ ў кастрычніку мінулага года. У студзені магчымасць была дададзеная ў бэта-версію праграмы для iPhone. Цяпер распрацоўшчыкі разгортваюць функцыю для ўсіх карыстальнікаў iOS.
Карыстальнікі па-ранейшаму змогуць здзяйсняць уваход у WhatsApp на іншых платформах з дапамогай сканавання QR-кода. Гэты спосаб застанецца прыярытэтным для ўліковых запісаў.
Тэхналогія ключоў доступу лічыцца адносна бяспечным варыянтам аўтэнтыфікацыі, якая можа выцесніць іншыя спосабы — паролі і двухфактарны ўваход па SMS. Тэхналогія дазваляе ўваходзіць у праграму без інтэрнэту.
Читать на dev.by