Pornhub заблакаваў доступ да свайго сайта ў Місісіпі і Вірджыніі
Платформа закрыла доступ для карыстальнікаў яшчэ двух амерыканскіх штатаў, раней у маі доступу пазбавіліся карыстальнікі з Юты.
Такім чынам кампанія вырашыла пратэставаць супраць новага заканадаўства штатаў аб праверцы веку карыстальнікаў. Законы дыктуюць, каб платформы, якія ўтрымліваюць 33,3% і больш парнаграфіі, патрабавалі пацверджання ад карыстальнікаў, што яны дасягнулі 18-гадовага веку, у тым ліку з дапамогай давання афіцыйнага пасведчання асобы. Падобныя патрабаванні ўвялі Тэхас, Мантана і Арканзас.
Крытыкі закона адзначаюць, што наведвальнік не можа быць упэўнены пасля давання інфармацыі, што яго даныя не будуць захоўвацца і выкарыстоўвацца вэб-сайтам, у тым ліку для продажу. Pornhub прапаноўвае выкарыстоўваць праверку праз прыладу, калі карыстальнікі маюць пацвердзіць, што гаджат належыць даросламу чалавеку.
Читать на dev.by