Пасля iOS 18 выйдзе адразу iOS 26
Apple змяняе падыход да абазначэння сваёй мабільнай аперацыйнай сістэмы, паведамляе Bloomberg. Цяпер яно будзе адлюстроўваць не парадкавы нумар версіі, а будзе прывязана да года рэлізу.
Пры гэтым нумар версіі будзе на адзінку большы. То-бок наступнае буйное абнаўленне сістэмы, запланаванае на 2025 год, будзе выходзіць не як iOS 19, а як iOS 26. Па той жа логіцы будуць пазначацца і іншыя «яблычныя» АС цяперашняга года выпуску: iPadOS 26, macOS 26, watchOS 26, tvOS 26 і visionOS 26.
Навіна ўведзена дзеля ўпарадкавання нумарацыі заапарка сістэм Apple. Цяпер нумары свежых версій розных аперацыйных сістэм ідуць уразброс: iOS 18, watchOS 12 і visionOS 2. Афіцыйна пра змены Apple плануе абвясціць на фірменнай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў WWDC, якая пачнецца 9 чэрвеня.
Читать на dev.by