«Цяпер я прыдатны». Айцішнікі з праблемамі са здароўем атрымліваюць позвы

Медыя паведамляюць, што беларусам прыходзяць позвы — просяць паўторна прайсці медкамісію. Нам таксама напісалі пра гэта некалькі ІТ-спецыялістаў.

98 каментарыяў

25-гадоваму Васілю (усе імёны ў матэрыяле змененыя. — Заўв.) позва прыйшла яшчэ пры канцы ліпеня. Проста на працу ў ІТ-кампанію. Дагэтуль тэлефанавалі на мабільны, але ён не падымаў трубкі (малады чалавек тлумачыць, што ў прынцыпе не размаўляе з тымі, хто тэлефануе з незнаёмых нумароў, выключэнне робіць, толькі калі чакае кур’ера).

— Паклікалі прайсці медыцынскі пераагляд. Хаця яшчэ 2 гады таму мне далі «ваенны»: у графе, дзе звычайна ставяць дату наступнай паўторнай медкамісіі (у залежнасці ад дыягназу), было напісана «без пераагляду». Я быў прызнаны непрыдатным да службы ў мірны праз высокую міяпію (блізарукасць) -6,5 на абодва вокі.

Я спакойна пайшоў, бо думаў, што буду непрыдатны праз здароўе. Але бам — выявілася, што цяпер я прыдатны пры -7. Неўзабаве забяруць служыць.

У лютым 2023 у Беларусі перагледзелі патрабаванні да прыдатнасці прызыўнікоў.

Згодна з пастановай Мінабароны і Міністэрства аховы здароўя, змены закранулі 22 пазіцыі з 89 у спісах хвароб пры вызначэнні катэгорыі прыдатнасці, піша OfficeLife. Сярод іх:

  • бранхіяльная астма;
  • плоскаступнёвасць і іншыя дэфармацыі ступні;
  • хваробы печані, жоўцевыводных шляхоў, падстраўнікавай залозы;
  • хваробы паражніны носа, каляносавых пазух, глоткі, алергічныя рыніты;
  • гемарой;
  • дэфармацыі, хваробы пазваночніка і іх наступствы;
  • хваробы мужчынскіх палавых органаў;
  • артэрыяльная гіпертэнзія і г. д.

Напрыклад, калі раней пры блізарукасці любога вока, большай за 6,0 і да 8,0 дыёптрый, пазначаўся статус «непрыдатны ў мірны час», то цяпер «прыдатны з абмежаваннямі».

Служыць (статус «прыдатны з нязначнымі абмежаваннямі») можна будзе з некаторымі прыкметамі плоскаступнёвасці, з дыягназам «бранхіяльная астма» пры адсутнасці прыступаў на працягу пяці гадоў, а таксама з гемароем без выпадзення вузлоў.

Змяніліся патрабаванні і ў плане вагі. Раней грамадзяне з масай цела большай за 90 кг былі непрыдатныя да вайсковай службы ў сілах спецыяльных аперацый. Цяпер планку паднялі да 100 кг.

Служыць «з нязначнымі абмежаваннямі» змогуць і людзі з атлусценнем II ступені з індэксам масы цела большым за 37 кг/м2.

Поўны пералік можна знайсці тут.

Вайсковае і медыцынскае ведамства сталі працаваць над змяненнем патрабаванняў да стану здароўя прызыўнікоў нібыта праз «вялікую колькасць зваротаў ад грамадзян, якія лічаць, што патрабаванні да стану здароўя значна завышаныя і не дазваляюць маладым людзям рэалізоўваць мару стаць вайскоўцамі».

На пытанне, ці пойдзе наш суразмоўца служыць у войска, ён адказвае сцвярджальна.

— Ёсць шэраг рэчаў, вышэйшых за мяне, і каб рэалізаваць свае планы ў будучыні, на жаль, я не стану ўцякаць. 

Пры гэтым малады чалавек упэўнены: на яго здароўе служба ў войску наўрад ці адаб’ецца станоўча (праблемы, праз якія раней ён не быў прыдатны, не зніклі), на яго працы — таксама. Хаця цяпер ён на бэнчы, наш суразмоўца баіцца, што праз год яму складана будзе працаўладкавацца.

27-гадовы (на момант атрымання позвы яму было 26) Зміцер паведамляе, што позва прыйшла па месцы прапіскі. Каля 5 гадоў таму малады чалавек прайшоў медкамісію — зафіксавалі скаліёз і кіфоз трэцяй ступені.

— Мінулага разу доктар казаў, што са скаліёзам, як у мяне, служыць можна, але з кіфозам — не. Я вырашыў зверыцца з інструкцыяй, раптам нешта змянілася. І вось жа — я прыдатны. А спіна чамусьці баліць, вось няўдача.

Наш суразмоўца кажа, што ўзяў вялікі адпачынак — і паехаў адпачыць, а заадно адсвяткаваць 27-годдзе на моры. На медкамісію па вяртанні ён не хадзіў. 

Поступающим в зарубежные вузы отсрочки от армии не будет. Тем, кто уже, будет (но не всем)
По теме
Поступающим в зарубежные вузы отсрочки от армии не будет. Тем, кто уже, будет (но не всем)

Нам таксама напісалі два чытачы, якія не падпадаюць пад прызыў на тэрміновую службу. Іх паклікалі на зверку даных і «не зборы, а заняткі».

25-гадовы Вячаслаў (у чыне яфрэйтара пасля тэрміновай службы) распавёў, што яму на працу патэлефанавалі з ваенкамата яшчэ ў дваццатых чыслах верасня.

— Як мне потым патлумачылі, мяне папрасілі прыехаць у канкрэтны дзень, а 9:00 з вайсковым білетам — але гэта, тыпу, не зборы, а «нейкія заняткі».

Так супала, што гэты наш суразмоўца таксама быў у адпачынку, таму мерапрыемства прапусціў. Ён кажа, што працягу гісторыя пакуль не атрымала — яму не тэлефанавалі, позваў больш не дасылалі. 

47-гадовы Леў (афіцэр запасу пасля вайсковай кафедры, у войску ніколі не служыў) паведаміў, што яму таксама прыйшла днямі позва з патрабаваннем з’явіцца «для зверкі звестак». Такая ж паперка прыходзіла і паўгода, і год таму, але ў гэтай, у адрозненне ад папярэдніх, «былі пералічаныя дакументы, якія трэба прынесці». На жаль, даведацца, ці хадзіў чытач на зверку, не ўдалося — ён больш не адказвае.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Айцішнікам выдаюць позвы на зборы дома і на працы — дазналіся дэталяў
Па тэме
Айцішнікам выдаюць позвы на зборы дома і на працы — дазналіся дэталяў
Можно ли отстоять ценного сотрудника. Эйчары о работе с военкомами
По теме
Можно ли отстоять ценного сотрудника. Эйчары о работе с военкомами
«Перекладывали снаряды в новые ящики». Только что демобилизованный разработчик-сеньор о годе службы в армии
По теме
«Перекладывали снаряды в новые ящики». Только что демобилизованный разработчик-сеньор о годе службы в армии

Читать на dev.by