Паўторную «Poland. Business Harbour» усё ж будуць выдаваць у Польшчы. Але ёсць нюансы
Грамадзяне Беларусі і Украіны, якія законна пражываюць на тэрыторыі Польшчы і раней мелі польскую візу «Poland. Business Harbour», усё ж могуць падаваць заяву на атрыманне новай візы «Poland. Business Harbour». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Dzik Pic са спасылкай на visa.vfsglobal.com.
Нядаўна замест яе ўладальнікам РВН прапаноўвалі атрымліваць гуманітарную візу, якая не дае права працаваць у якасці ІП.
Як і дзе атрымаць візу?
Атрымаць паўторную «Poland. Business Harbour» можна ў візавых цэнтрах Варшавы, Любліна і Познані пасля анлайн-рэгістрацыі ў раздзеле «Uzyskanie terminu na złożenie wniosku». Неабходныя дакументы шукайце ў пункце 6 вось тут.
Калі ў вас раней не было такой візы ў пашпарце, заявы не прымуць.
Ці могуць таксама падацца родныя айцішніка?
Так, на новую РВН у Польшчы таксама маюць права сужэнец (-ка) і непаўналетнія дзеці ІТ-спецыяліста пры такіх умовах:
- яны таксама маюць раней выдадзеную візу «Poland. Business Harbour»;
- пакажуць дакументы (арыгінал і копіі пасведчанняў аб шлюбе/нараджэнні), якія пацвярджаюць сваяцтва з чалавекам, які працуе ў ІТ-сферы ў Польшчы;
- пакажуць дакумент, які пацвярджае працаўладкаванне бацькоў або сужэнца (-кі) у якасці спецыяліста ІТ-сферы ў Польшчы.
А што з нюансамі?
На сайце візавага цэнтра Польшчы такая віза пазначаная як «Humanitarna z oznaczeniem Poland. Business Harbour». Што ўсё гэта значыць, Dzik высвятляў разам з юрыстам «ALG Legal» Юліяй Князь:
«Паводле інфармацыі PAIH, гэта будзе спецыфічная гуманітарная віза: на ёй будзе пазнака «D21» і над ёй — «PBH». Такая віза будзе даваць магчымасці, якіх не мае звычайная гуманітарная віза — напрыклад, ажыццяўленне камерцыйнай дзейнасці ў якасці JDG. Аплата візавага збору за яе выдачу таксама не прадугледжаная, але і катацца па ёй у Беларусь і назад будзе рызыкоўна — могуць прызнаць нямэтавым выкарыстаннем і ануляваць.
Акрамя стандартнага набору дакументаў (фатаграфіі, пашпарт, страхоўка) для афармлення такой візы ў Польшчы неабходна падаць пацверджанне пражывання і дакументы па працаўладкаванні або ажыццяўленні камерцыйнай дзейнасці ў якасці ІТ-спецыяліста ў Польшчы», — тлумачыць юрыст.
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoinbc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcasht1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
Читать на dev.by