З'явілася карта ўсіх дарог свету — вось якая працягласць у Беларусі

Visual Capitalist апублікаваў карту, на якой адлюстраваныя ўсе найбуйнейшыя дарогі свету. Візуалізацыю стварыў распрацоўшчык PythonMaps Адам Саймінгтан.

1 каментарый

Паводле даных Global Roads Inventory Project (GRIP), агульная працягласць дарог свету перавышае 21 млн км. Паводле самых сціплых ацэнак даследчыкаў, у 2050 года на Зямлі будзе пабудавана яшчэ 4 млн км дарог.

На карце аўтамагістралі і асноўныя дарогі паміж населенымі пунктамі пазначаныя белымі лініямі. Асфальтаваныя дарогі з інтэнсіўным рухам паадзначаныя жоўтым. Лініі чырвонага колеру адлюстроўваюць менш важныя і загружаныя дарогі і мясцовыя грунтавыя дарогі.

Самую працяглую сетку дарог маюць ЗША — амаль 3,1 млн км. На другім месцы ідзе Кітай (1,7 млн км), на трэцім — Індыя (1,1 млн км).

Працягласць аўтамабільных дарог у Беларусі складае 80,8 тысячы км — паводле гэтага параметра нашая краіна займае 53 месца. На Беларусь прыпадае толькі 0,37% усіх дарог свету.

Появилась интерактивная карта, которая показывает самого знаменитого человека в каждом городе
По теме
Появилась интерактивная карта, которая показывает самого знаменитого человека в каждом городе

Читать на dev.by