З'явілася Windows 11 з паніжанымі апаратнымі патрабаваннямі
Microsoft апублікавала сістэмныя патрабаванні для Windows 11 IoT Enterprise LTSC 2024, якую нядаўна пачала выкочваць. Адной з галоўных асаблівасцяў гэтай версіі з’яўляюцца мякчэйшыя сістэмныя патрабаванні ў параўнанні з іншымі рэдакцыямі АС, піша Tom’s Hardware.
Windows 11 IoT Enterprise — гэта паўнавартасная версія Windows 11, арыентаваная на спецыялізаваныя прылады, напрыклад, банкаматы, PoS-тэрміналы, інфармацыйныя кіёскі і сістэмы прамысловай аўтаматызацыі. Яна не прызначаная для ПК або ноўтбукаў, хоць можа быць разгорнутая і на іх.
Microsoft прапаноўвае два каналы ліцэнзавання Windows 11 IoT Enterprise: канал агульнай даступнасці (GAC) і LTSC. Другі прадугледжвае 10-гадовую тэхнічную падтрымку.
Windows 11 IoT Enterprise мае значна менш жорсткія патрабаванні да прылад у параўнанні са звычайнай Windows 11. Для яе дастаткова ўсяго 2 Гб аператыўнай і 16 Гб энерганезалежнай памяці (звычайна Windows 11 неабходна ад 16 Гб і 64 Гб адпаведна). Таксама ў ёй не патрэбная абавязковая падтрымка модуля TPM і функцыі бяспечнай загрузкі.
Акрамя таго, Windows 11 IoT Enterprise LTSC упершыню зможа працаваць з працэсарамі Qualcomm у дадатак да чыпаў AMD, Intel і NXP — яе папярэдніца падтрымлівала толькі трох апошніх вытворцаў.
Таксама навінка выстаўляе менш строгія патрабаванні да дысплэяў і відэакарт. Дадзеная версія сумяшчальная з GPU, якія падтрымліваюць пакет DirectX 10 або ўвогуле без яго падтрымкі, а таксама можа працаваць з экранамі нестандартнай разрознасці або без падключэння экрана. Звычайная Windows 11 патрабуе падтрымку DirectX 12 і HD-манітор з дыяганаллю хоць бы 9 цаляў.
Прычына паніжаных патрабаванняў Windows 11 IoT Enterprise LTSC звязаная з асаблівасцю прылад, для якіх яна прызначаная. Звычайна на іх можна адначасова запускаць да пяці праграм. Таксама гэтая версія за адсутнасцю неабходнасці пазбаўленая некаторых функцый бяспекі, паколькі мэтавыя прылады калі і маюць доступ да сеткі, то вельмі абмежаваны.
Читать на dev.by