Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

З'явіліся чуткі пра хуткі рэліз супермагутнай мадэлі OpenAI. Альтман усё адмаўляе

Кампанія абвергла шматлікія публікацыі ў СМІ пра планы выпусціць новую мадэль штучнага інтэлекту пад кодавым імем Orion у снежні.

5 каментарыяў

Раней крыніцы паведамлялі, што Orion будзе ў 100 разоў магутнейшая за GPT-4 і будзе навучацца на сінтэтычных даных, пададзеных іншай мадэллю OpenAI — o1 (Strawberry). Orion, як мяркуецца, будзе даступная спачатку абмежаванай колькасці партнёраў OpenAI, уключаючы Microsoft, перш чым інтэгравацца ў ChatGPT.

Прадстаўнік OpenAI заявіў, што ў кампаніі «няма планаў выпускаць мадэль пад кодавым імем Orion сёлета». Замест гэтага OpenAI абяцае «выпусціць шмат іншых выдатных тэхналогій». Нягледзячы на абвяржэнне, кампанія не выключае магчымасці выпуску новай мадэлі ў будучыні, але, магчыма, менш магутнай, чым Orion.

Генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман назваў навіну пра выпуск Orion «фэйкам». Аднак ягоны пост у X са згадваннем «зімовых сузор’яў», магчыма, намякаў на Orion: сузор’е, найбольш прыкметнае ў перыяд ад лістапада да лютага.

Адмова ад выпуску Orion адбываецца на фоне значных змен у OpenAI. Кампанія нядаўна закрыла раўнд фінансавання на $6,6 мільярда, што патрабуе рэструктурызацыі ў камерцыйную арганізацыю. Акрамя таго, стартап сутыкнуўся з сыходам ключавых супрацоўнікаў, уключаючы тэхнічную дырэктарку Міру Мураці, дырэктара па даследаваннях Боба Макгру і віцэ-прэзідэнта па посттрэнінгу Барэта Зофа.

Былая тэхдырэктарка OpenAI шукае фінансаванне для свайго АІ-стартапа
Былая тэхдырэктарка OpenAI шукае фінансаванне для свайго АІ-стартапа
Па тэме
Былая тэхдырэктарка OpenAI шукае фінансаванне для свайго АІ-стартапа
«Броманс» скончыўся: Microsoft і OpenAI незадаволеныя адно адным
«Броманс» скончыўся: Microsoft і OpenAI незадаволеныя адно адным
Па тэме
«Броманс» скончыўся: Microsoft і OpenAI незадаволеныя адно адным
Што адбываецца ў OpenAI? Альтман застаўся адзін стартапу тэрмінова патрэбныя інвестыцыі
Што адбываецца ў OpenAI? Альтман застаўся адзін, стартапу тэрмінова патрэбныя інвестыцыі
Па тэме
Што адбываецца ў OpenAI? Альтман застаўся адзін, стартапу тэрмінова патрэбныя інвестыцыі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-1

Альтман.
Альт ман.
Альт - значит альтернативный.
Пришельцы не могли придумать менее подозрительное имя для своего агента?

-1

Alt гэта нямецкае Old

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-1

Генау!

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

Это вообще пиво из Дюсселя. Альтман - любитель этого пива.

table
table Table в Database
-1

Скандалы интриги расследования!