З'явілася AI-праграма, якая прадказвае дату вашай смерці

Праграма Death Clock выкарыстоўвае штучны інтэлект, каб прадказаць дату смерці карыстальніка на аснове аналізу ладу ягонага жыцця і звычак.

2 каментарыя

Распрацоўшчык Брэнт Франсан сцвярджае, што АІ быў навучаны на наборы даных з больш як 1200 даследаванняў працягласці жыцця, у якіх удзельнічалі 53 мільёны чалавек. Гэта, паводле яго слоў, значна павышае дакладнасць прадказанняў у параўнанні са стандартнымі табліцамі працягласці жыцця.

Каб атрымаць прадказанне, карыстальніку неабходна адказаць на шэраг пытанняў пра ўзрост, пол, рост, вагу, штодзённае спажыванне калорый, узровень фізічнай актыўнасці, сямейную гісторыю хвароб, псіхічнае здароўе і хранічныя захворванні. Праграма падае вынікі ў выглядзе карткі, на якой пазначаная меркаваная дата смерці. Таксама праграма ранжыруе найбольш верагодныя прычыны смерці.

За гадавую падпіску Death Clock прапаноўвае парады па паляпшэнні ладу жыцця і паказвае гадзіннік з зваротным адлікам да меркаванай даты смерці. Таксама праграма прапаноўвае «паводніцкія мэты», такія як кардыятрэніроўкі, сілавыя трэніроўкі, апусканне ў халодную ваду і медытатыўныя рэтрыты. Нягледзячы на сваю змрочную канцэпцыю, праграма карыстаецца папулярнасцю, набраўшы больш за 125 тысяч загрузак ад моманту свайго выпуску ў ліпені.

«Гэта турэмны двор»: супрацоўнік падаў у суд на Apple, абвінаваціўшы яе ў татальным сачэнні на працы і дома
Па тэме
«Гэта турэмны двор»: супрацоўнік падаў у суд на Apple, абвінаваціўшы яе ў татальным сачэнні на працы і дома
Зумеры перестают гуглить: молодые пользователи все чаще отказываются от Google
По теме
Зумеры перестают гуглить: молодые пользователи все чаще отказываются от Google
Bluesky накрыла волна фейковых аккаунтов. Команду модераторов увеличили в 4 раза
По теме
Bluesky накрыла волна фейковых аккаунтов. Команду модераторов увеличили в 4 раза

Читать на dev.by