Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Ганьба» і «паталагічны хлус»: супрацоўнікі Google крытыкавалі чатбот Bard за небяспечныя адказы

Супрацоўнікі Google, якія тэсціравалі фірмовы чатбот Bard, былі ў жаху ад ягонай працы, піша Bloomberg. У распараджэнне выдання патрапілі скрыншоты ўнутранай перапіскі гуглераў з гэтай нагоды.

1 каментарый

Адзін з супрацоўнікаў сказаў, што чатбот выклікае ў яго пачуццё сораму, а другі назваў Bard «паталагічным хлусам». Супрацоўнікі выявілі, што ягоныя адказы нават могуць быць небяспечнымі для карыстальнікаў. Хтосьці з іх спытаўся Bard, як пасадзіць самалёт — парады, якія той выдаў, прывялі б да крушэння. А яшчэ аднаму супрацоўніку, які цікавіўся дайвінгам, нараіў так, што, паслухаўшы яго, можна было б «атрымаць сур’ёзныя траўмы або загінуць».

«Бард горшы ніж бескарысны: калі ласка, не запускайце яго», — заклікаў кампанію адзін з супрацоўнікаў ва ўнутраным паведамленні ў лютым. Яго прагледзела каля 7 тысяч чалавек.

Падрадчыкі Google ацэньвалі дакладнасць адказаў чатбота наўздагад бо няма часу
Падрадчыкі Google ацэньвалі дакладнасць адказаў чатбота наўздагад, бо няма часу
Па тэме
Падрадчыкі Google ацэньвалі дакладнасць адказаў чатбота наўздагад, бо няма часу

Паводле аповеду тэсціроўшчыкаў, задачай якіх было правяраць адказы чатбота на бясшкоднасць і этычнасць, кампанія настойвала на тым, каб яны не спрабавалі затармазіць рэліз. Гэта біла па іх маральным духу.

Яны лічаць, што Google імкнецца як мага хутчэй выкаціць канкурэнта OpenAI на шкоду этыцы AI. Bard выйшаў у людзі нягледзячы на трывогу супрацоўнікаў. У прома-роліку ў яго адказе была дапушчаная факталагічная памылка, якая каштавала Alphabet многіх мільярдаў капіталізацыі. Бэта-версія Bard была выпушчаная праз месяц пасля прэзентацыі. Яна таксама не ўразіла карыстальнікаў: яго абвінавацілі ў распаўсюдзе хлусні, плагіяце і няўменні лічыць.

«Паспешна нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
«Паспешна, нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
Па тэме
«Паспешна, нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
Капитализация Alphabet обвалилась на $100 млрд из-за ошибки в рекламе чатбота
Капитализация Alphabet обвалилась на $100 млрд из-за ошибки в рекламе чатбота
По теме
Капитализация Alphabet обвалилась на $100 млрд из-за ошибки в рекламе чатбота
Google обучала Bard на ответах ChatGPT?
Google обучала Bard на ответах ChatGPT?
По теме
Google обучала Bard на ответах ChatGPT?
Signal назначил президентом организаторшу протестов в Google
Signal назначил президентом организаторшу протестов в Google
По теме
Signal назначил президентом организаторшу протестов в Google

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Ну чего, правильно. Google уже давно стал полный "ПОЗОР"

сотрудники Google критиковали чатбот Bard

Так хинди, что вы хотели