EPAM vs птушкафабрыка. Куды ідуць на практыку студэнты-айцішнікі ў 2023
Дзе цяперашнія студэнты ІТ-спецыяльнасцей праходзяць практыку? Вывучылі спіс актуальных месцаў для студэнтаў БДУІРа, параўналі з асартыментам 5-гадовай даўніны і спыталіся ў чытачоў.
Дзе цяпер практыкуюцца студэнты БДУІР
На жаль, прэс-служба БДУІР не змагла даць нам звестак пра месцы практыкі сваіх студэнтаў, бо гэтая інфармацыя «шчыльна звязаная з арганізацыямі-партнёрамі».
Аднак крыніца, якая пажадала захаваць ананімнасць, даслала dev.by бягучы зрэз па адной з кафедраў ФКСіС (факультэт камп’ютарных сістэм і сетак) БДУІР. Курсы і спецыяльнасці не пазначаныя.
У спісе за 2023 год ёсць як ІТ-кампаніі, так і заводы (у тым ліку пад санкцыямі ЕС, ЗША або Украіны) і прадпрыемствы, на першы погляд, не звязаныя з праграмаваннем. Напрыклад, спартовы цэнтр, стаматалогія, птушкафабрыка, універсітэт МНС у Гомелі.
Пры гэтым ад тых жа EPAM і iTechArt — усяго па адной заяўцы. У цэлым, ад кампаній, хоць неяк звязаных з ІТ, 40+ заявак.
У лідарах па колькасці месцаў для практыкі — віцебскі офіс міжнароднай ІТ-кампаніі Modsen (6 месцаў); зноў жа віцебскі офіс кампаніі «Фабрыка інавацый і рашэнняў» (верагодна, маецца на ўвазе Innowise Group; 8 месцаў); «Пеленг» (6 месцаў) і «Атлант» (5 месцаў), якія знаходзяцца пад санкцыямі.
Акрамя таго, 3 чалавекі застануцца на самой кафедры, і 15 будуць практыкавацца ў Цэнтры інфарматызацыі і інавацыйных распрацовак БДУІР.
Поўны спіс месцаў для практыкі (націсніце, каб разгарнуць)
1 месца — у EPAM;
1 — у WannaPlay (распрацоўшчык і стваральнік мабільных гульняў);
1 — у iTechArt Group;
3 — у ЗАТ «ІнДэлКо» (працуе ў сферы тэлемеханікі);
1 — у Qulix Systems (займаецца распрацоўкай, тэсціраваннем софту і IT-кансалтынгам);
2 — у ТАА «Ай Дзі Эй Тэхноладжыс» у Мінску (беларуская ІТ-кампанія прадуктовага тыпу, распрацоўка мабільнага софту);
1 — у ТАА «АКСОНІМ» (распрацоўка электронікі, софту, лічбавых прылад і г. д.);
1 — у Мінскай кампаніі «Брэйнфорс» (паслугі па наладжванні, дапрацоўках і пашырэнні функцыяналу любых шаблонаў АСПРО);
1 — у офіс EBS Partners (спецыялізуецца на ўкараненні, дапрацоўцы і тэхнічнай падтрымцы праграмных прадуктаў Oracle у транспартнай лагістыцы і экспедзіраванні);
2 — у ІТ-кампаніі PlaysDev (займаецца DevOps, Android Development і Game Dev);
1 — ад мінскага распрацоўшчыка софту «Ведэксцім» (распрацоўка софту для прамысловасці, банкаўскай сферы і г. д.);
1 — у ТАА «ВіАр Тэрыторыя» (парк забаў Teleport);
1 — у офісе распрацоўшчыкаў софту «СМ Тэхноладжыс»;
2 — у ТАА «Софтарэкс Тэхноладжыс» (мінскі офіс — цэнтр распрацоўкі праграмнага забеспячэння кампаніі Softarex Technologies Inc.);
1 — у мінскай ІТ-кампаніі Softmeup;
1 — у ІТ-кампаніі SumatoSoft;
2 — у офісе ІТ-кампаніі WhiteSnake;
1 — у офісе аператара А1;
1 — на прыватным прадпрыемстве «Алавір» (распрацоўка сайтаў і інтэрнэт-крам у Мінску);
1 — у гомельскім офісе ІТ-кампаніі «Клэвер Тэхноладжы»;
6 месцаў — у віцебскім офісе міжнароднай ІТ-кампаніі Modsen;
8 месцаў — у віцебскай ІТ-кампаніі «Фабрыка інавацый і рашэнняў» (верагодна, маецца на ўвазе Innowise Group);
1 — у інфармацыйна-вылічальным цэнтры Мінфіна;
1 — на прыватным прадпрыемстве «ПадВокам» (сістэмы відэаназірання ў Мінску);
1 — у ПГУП «Гаджат Плюс», што ў а. г. Лугавая Слабада (крама лічбавай тэхнікі і аксесуараў);
1 — у ПГУП «МВтэл» (сістэмны інтэгратар у Мінску, спецыялізуецца на стварэнні і рэалізацыі праектаў у галіне сувязі і тэлекамунікацый);
1 — у БСБ Банку;
1 — у спартовым комплексе «Аква-Мінск»;
2 — у мінскім філіяле «Белтэлекам», і 1 — у віцебскім філіяле;
1 — у ТАА «Еўрагандаль»;
1 — у мінскай тыпаграфіі «Выдавецкія сістэмы»;
1 — у ТАА «МДмед» у Мінску (дыстрыб’ютар прадукцыі для клінічнай ПЦР-дыягностыкі);
1 — у ТАА «Санта Рытэйл» у Брэсце;
1 — на мінскім прадпрыемстве ААТ «Белэлектрамантажналадка»;
2 — у тэлекамунікацыйнай кампаніі «Энергакамінвест»;
1 — у ААТ «Смалявічы Бройлер», што ў пасёлку Акцябрскі;
5 — на «Атланце», які знаходзіцца пад санкцыямі;
3 — на прадпрыемстве «АГАТ-сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынга «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» (нагадаем, што гэтая арганізацыя трапіла пад санкцыі ЕС);
1 — у ААТ «Амкадор-Унімод» (адзначым, што холдынг «Амкадор» таксама трапіў пад санкцыі);
1 — у ААТ «ААБ Беларусбанк» у Гродне («Беларусбанк» таксама знаходзіцца пад санкцыямі ЕС);
1 — у ААТ «Беларускі міжбанкавы разліковы цэнтр» у Мінску;
2 месцы — у ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынга «Беларуская металургічная кампанія» ў Жлобіне (пад санкцыямі Украіны ад 2023-га);
1 — ТАА «Актуальныя рашэнні бяспекі» (пад санкцыямі Украіны ад 2023-га);
1 — у ТАА «Канструктарскае бюро «Дысплэй» (пад украінскімі санкцыямі ад 2023-га);
1 — у РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»;
1 — у «Беларуснафце» ў Гомелі (ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да «Беларуснафты» ў 2021-м);
1 — на ААТ «Гомельбудматэрыялы»;
1 — у ААТ «Нафтазаводмантаж» у Наваполацку;
6 месцаў — ад распрацоўшчыка оптыка-электроннага абсталявання «Пеленг» (трапіў пад санкцыі ЗША ў 2021-м);
1 — у ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання»;
1 — на фаніпальскім заводзе вымяральных прыбораў «ЭНЕРГАМЕРА»;
1 — на вытворчасці «Суперпак Інвест» у г. п. Наваельня (выпускае ўпакоўку для фасоўкі сыпкіх матэрыялаў);
1 — у «Газбудмантаж Магілёў»;
1 — у ДУ «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска»;
1 — у ДУА «Гомельскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі»;
2 — ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС у Гомелі;
1 — у «Маладзечнагазе»;
1 — у філіяле «Прадпрыемствы сродкаў дыспетчарскага і тэхналагічнага кіравання» РУП «Гроднаэнерга»;
1 — у стаматалогіі «ЧЭЛСЕНА-ДЭНТ» у Маладзечне;
3 — на кафедры БДУІР;
15 — будуць практыкавацца ў цэнтры інфарматызацыі і інавацыйных распрацовак БДУІР.
Для параўнання — як выглядалі спісы пераддыпломнай практыкі і размеркавання ў 2018 годзе?
Мы таксама атрымалі пералік месцаў для размеркавання той жа кафедры ФКСіС БДУІР за лістапад 2018 года. Гэта спіс кампаній, куды хлопцы ішлі на пераддыпломную практыку і наступную працу ў 2019-м.
Зразумела, гэта не «чыстае» параўнанне (розны час, розныя віды практыкі). Але паглядзець усё роўна цікава.
Напрыклад, амаль усе заяўкі на практыку — у ІТ-кампаніі (выключэнні — накшталт «Амкадор-Белвара», «Белдарцэнтра» або Бараўлянскай школы).
Больш за ўсё — 19 чалавек — адправілася ў Itransition. Затым ішоў EPAM (5 чалавек); IBA IT Park (5 чалавек); ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» (5 чалавек); РУП па дыягностыцы і кантролі стану аўтамабільных дарог «БЕЛДАРЦЭНТР» (4 чалавекі); ТАА «БСВТ-новыя тэхналогіі» (4 чалавекі); і кафедра БДУІР (4 чалавекі).
Куды размяркоўваліся выпускнікі 2019 года (націсніце, каб разгарнуць)
5 чалавек — у IBA IT Park (цэнтр распрацоўкі IBA Group у Мінску);
1 чалавек — у СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ»;
19 чалавек — у Itransition;
3 чалавекі — у кампанію-распрацоўшчык софту «НэтКрэкерБел» (NetCracker);
5 чалавека — у EPAM;
1 чалавек — у iTechArt Group;
2 чалавекі — у Softeq Development;
3 чалавекі — у Qulix Systems;
1 чалавек — у FP Trade;
1 чалавек — у ТАА «Гейм Стрым» (раней Wargaming);
1 чалавек — у LeverX;
1 чалавек — у SaM Solutions;
1 чалавек — у ІТ-кампанію «Фордэкансалтынг»;
1 чалавек — у ТАА «Аксонім» (распрацоўка электронных прылад, апаратна-праграмных комплексаў, убудавальных сістэм і рашэнняў, праграмнага забеспячэння);
1 чалавек — у ЗАТ «НАВУКСОФТ» (ScienceSoft);
1 чалавек — у ТАА «Плэйджэндары Дэвелапмент» (Playgendary);
1 чалавек — у ТАА «Эрнст энд Янг Дзіджытал» (уваходзіць у EY);
1 чалавек — у Unic Lab (hard&software распрацоўка);
1 чалавек — у Heapix Development;
1 чалавек — у Smartum R&D;
1 чалавек — у ТАА «Оранжсофт Дэвелапмент» (Orangesoft);
1 чалавек — у ТАА «МультыПлюс» (рамонт камп’ютараў і перыферыйнага абсталявання);
1 чалавек — да распрацоўшчыка псофту «Айтака»;
1 чалавек — у «Елаў софт» (Yellow)
4 чалавекі — у РУП па дыягностыцы і кантролі за станам аўтамабільных дарог «БЕЛДАРЦЭНТР»;
1 чалавек — у Цэнтр інфармацыйных тэхналогій «Бікансалт» (распрацоўка софту);
1 чалавек — у ТАА «АСТРОН ЛТД» (абсталяванне для маркіроўкі і ідэнтыфікацыі, відэаназірання, аўтаматызацыі гандлю і рэстарацый; софт і г. д.);
1 чалавек — у Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама;
1 чалавек — у ААТ «Планар» (выпускае абсталяванне для мікраэлектронікі, а таксама прадукцыю медыцынскага прызначэння);
5 чалавек — ва ўжо згаданы вышэй ААТ «АГАТ-СІСТЭМ»;
4 чалавекі — у ТАА «БСВТ-новыя тэхналогіі» (распрацоўка і вытворчасць прадукцыі грамадзянскага і ваеннага прызначэння. Трапіла ў 2022-м пад санкцыі Міністэрства гандлю ЗША);
1 чалавек — у ААТ «Амкадор-Белвар» (прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску аўтасветлатэхнікі, бытавой тэхнікі, медыцынскіх прыбораў і г. д.);
1 чалавек адправіўся ў школу ў Бараўлянах па заяўцы ад упраўлення адукацыі, спорту і турызму.
2 чалавекі размеркаваліся ў ЦІІР БДУІР. 1 чалавек застаўся на кафедры асістэнтам, і яшчэ 4 — тамсама, але інжынерамі-электронікамі.
Дзве гісторыі пра практыку ад цяперашніх студэнтаў
— Праходзіла пераддыпломную практыку ў банкаўскім працэсінгавым цэнтры, там жа і застануся на час размеркавання. Буду займацца бізнэс-аналізам і тэхнічным пісьменніцтвам.
Кіраўнікі далі задачы па рэальных праектах, што было крутым досведам. Аднак у сувязі з высокімі патрабаваннямі да бяспекі даных для справаздачы і дыплома не давалі.
Універ не пускае на пераддыпломную практыку ў прыватныя IT-кампаніі. А вось вытворчыя <у прыватных фірмах> год таму былі дапушчальныя. Што цяпер, не ведаю, але хутчэй, не.
— Я студэнт ФПМІ. Вытворчай практыкі нам не далі выбраць самім, і ўсіх адправілі ў АІПІ пры НАН (Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — Заўв.). Нікому не падабаецца, але ўсім усё роўна. — На жаль, нам не ўдалося задаць дадатковых пытанняў.
Дзве гісторыі пра практыку і размеркаванне мінулых гадоў: абодва суразмоўцы ўжо не ў Беларусі
— Я Java-распрацоўшчык. Пачаў працаваць у аўтсорс-кампаніі на другім курсе (не хачу казаць назву ВНУ), у часы разгару каранавіруса. У тую ж кампанію, уласна, і размеркаваўся.
Пытанне з размеркаваннем так моцна да вайны не стаяла. Аднак, калі ўсё пачалося, каб не патрапіць на бэнч, трэба было зрабіць рэлакейт — альбо знаходзіцца на праекце, дзе кліенту абыякавая твая лакацыя.
Мне з другой опцыяй не пашанцавала. У выніку рашэнне такое — я працую з грузінскага офіса, але афіцыйна працаўладкаваны ў беларускай кампаніі па размеркаванні.
Так, размеркаванне няможна адпрацоўваць у кампаніях за мяжой. Аднак можна працаваць у іншай краіне на беларускую кампанію. Усё, што для гэтага трэба, — падпісаць дакумент, што я згодны працаваць аддалена з Грузіі. Аднак падаткі я плачу ў РБ.
Гэты дакумент можа падпісаць кожны, хто гатовы працаваць аддалена і хто хоча плаціць падаткі менавіта ў Беларусі. Яго зацвердзілі, і ён ужо набыў моц летам мінулага года (магчыма, суразмоўца мае на ўвазе каментар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ наконт дыстанцыйнай працы — заўв. аўт.).
Грошы прыходзяць на беларускія рахункі, а ў Грузію я пераказваю іх праз крыпту (выводжу ў наяўныя праз крыптаабменнікі). За ўвесь час я ніяк не ўзаемадзейнічаў з грузінскай бюракратыяй. Але ў гэтага падыходу ёсць свае праблемы. Я не магу атрымаць дазвол на жыхарства Грузіі, бо не маю крыніцы даходу менавіта на тэрыторыі Грузіі. Я тут на правах «турыста». Па сутнасці, ужо не з’яўляючыся рэзідэнтам РБ, я плачу ўсё тыя ж падаткі па тых жа самых працэнтах, што і калі быў у Беларусі.
— Вучыўся ў БДУІР. На пачатку чацвёртага курса ўладкаваўся ў Innowise. Пачынаў як бясплатны стажор Data Scientist, у працоўнай — «тэхнік-праграміст». Там жа і праходзіў пераддыпломную практыку (чыста як раней працаваў, так і працягнуў), і планаваў туды размеркавацца. Але ў маі 2022-га звольніўся, бо перасталі плаціць на бэнчы.
На той момант практыка яшчэ не скончылася. Аднак я проста падпісаўся з іншай канторай (DataMola, таксама прыватная). Па выніку ўсё спакойна завяршылася, дыплом атрымаў.
Па дакументах я пераразмеркаваўся да бацькі на ягоную фірму (займацца распрацоўкай радыёэлектроннага абсталявання). Дагэтуль там лічуся, каб не плаціць за навучанне.
Насампраўдзе я спачатку застаўся працаваць у DataMola. Пераехаў ад іх у Польшчу. Потым, калі адносіны з імі скончыліся (не найлепшым чынам, але гэта ўжо іншая гісторыя), знайшоў іншую працу ў Польшчы (хоць гэта было і нялёгка).
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by