У Польшчы хочуць абмежаваць колькасць замежных студэнтаў у ВНУ
Міністэрства замежных спраў пагадзілася ўключыць у праект «Закона аб унясенні змяненняў у некаторыя законы з мэтай ліквідацыі парушэнняў у візавым рэжыме Рэспублікі Польшча» палажэнні, прапанаваныя міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Дарыюшам Вячоркам.
Выданне сцвярджае, што гэта вынік візавага скандалу. «Усе прафесійныя ўніверсітэты будуць абавязаныя атрымаць дазвол МУС на прыём замежнікаў для пачатку або працягу навучання».
Як тлумачаць у Міннавукі, гэта звязана з тым, што «ў прафесійных ВНУ больш замежнікаў выключаюць з ліку студэнтаў пасля першага года навучання, чым у акадэмічных».
Акрамя таго, калі колькасць замежных студэнтаў у адукацыйнай установе перавысіць 50% ад агульнай колькасці, то такія ўніверсітэты не змогуць прымаць замежнікаў на навучанне да таго часу, пакуль прапорцыі не зменяцца, сцвярджае Dziennik Gazeta Prawna.
У 2023/2024 навучальным годзе ў 13 універсітэтах замежных студэнтаў было больш, чым грамадзян Польшчы.
Згодна з прапанаванымі зменамі, рэктары павінны будуць рэгулярна ўносіць звесткі пра замежнікаў у сістэму POL-on.
Яны будуць уключаць, сярод іншага: звесткі пра дату ўнясення ў спіс студэнтаў або дактарантаў і дату выключэння з гэтага спіса. Акрамя таго, орган, які выдаў студэнцкую візу, павінен будзе пісьмова паведаміць пра гэта рэктара ВНУ.
Пакуль гэта праект, які знаходзіцца на этапе меркаванняў. Да падачы праекта ў Сейм у яго яшчэ могуць быць унесены змены.
Читать на dev.by