Праваабаронцы паведамляюць пра знікненне адміністратараў «беларускай Вікіпедыі»

Паводле інфармацыі праваабарончых арганізацый, у сакавіку перарвалася сувязь з карыстальнікам Kazimier Lachnovič, адміністратарам «Беларускай Вікіпедыі» — беларускамоўнага раздзела электроннай энцыклапедыі. Яго апошняе рэдагаванне датуецца пачаткам сакавіка, пасля чаго ён перастаў выходзіць на сувязь у сацсетках.

 

4 каментарыя

Таксама стала вядома пра знікненне адміністратаркі і шматдзетнай маці Вольгі Сітнік. Яе знаёмыя звярнулі ўвагу на ненатуральную актыўнасць яе ўліковага запісу.

Праваабаронцы просяць паведамляць любую інфармацыю пра зніклых.

Першыя артыкулы на мове ў «Вікіпедыі» былі апублікаваныя ў 2004 годзе. У 2007 годзе адбыўся падзел беларускага сегмента па правапісе на «класічны» і «афіцыйны» — «Вікіпэдыю» і «Вікіпедыю». На класічным варыянце напісана больш за 88 тысяч артыкулаў, версія «наркамаўкі» ў студзені дасягнула 250 тысяч артыкулаў.

Пасля 2020 года беларускіх вікіпедыстаў ужо выклікалі на допыты і арыштоўвалі на «суткі».

Брату кіраўніка EPAM Сямёну Добкіну далі 6,5 гадоў калоніі. Яму 76 гадоў
Па тэме
Брату кіраўніка EPAM Сямёну Добкіну далі 6,5 гадоў калоніі. Яму 76 гадоў
Айцішнік з EPAM прыехаў з ЗША ў Беларусь да сваякоў. Яго затрымалі і будуць судзіць — СМІ
Па тэме
Айцішнік з EPAM прыехаў з ЗША ў Беларусь да сваякоў. Яго затрымалі і будуць судзіць — СМІ
Супрацоўніца EPAM вярнулася з Грузіі ў Беларусь. Ёй пагражае да 10 гадоў за «фінансаванне вайны» — СМІ
Па тэме
Супрацоўніца EPAM вярнулася з Грузіі ў Беларусь. Ёй пагражае да 10 гадоў за «фінансаванне вайны» — СМІ

Читать на dev.by