TIME назваў «гендырэктара года» — 2024

Часопіс TIME абраў найлепшага СЕО адыходзячага года. Ім стала кіраўніца AMD Ліза Су.

Пакінуць каментарый

Су займае пасаду ад 2014 года. Пад яе кіраўніцтвам каціроўкі кампаніі выраслі амаль у 50 разоў прыкладна ад $3 да $140, а ў 2022 годзе яна абагнала па рынкавай капіталізацыі Intel. Сярод заслуг Су рэдакцыя TIME адзначыла грунтоўную перапрацоўку чыпаў кампаніі і наладжванне адносін з кліентамі, а таксама паспяховае ўступленне ў АІ-гонку. Падыход Су да кіравання AMD стаў прадметам для вывучэння спецыялістамі Гарвардскай школы бізнэсу.

У каментарах пад пастом з анонсам у Х многія карыстальнікі сталі пытацца, чаму выбар упаў не на Джэнсена Хуанга — гендырэктара Nvidia, якая безумоўна лідзіруе на рынку АІ-чыпаў. Дарэчы, Су прыходзіцца Хуангу стрыечнай пляменніцай.

Як адзначае PC Gamer, у AMD шырэйшы асартымент прадукцыі — сярод іншага яна выпускае працэсары для ПК, працоўных станцый, сервераў і ноўтбукаў, графічныя працэсары для ўсіх гэтых гаджатаў, працэсары для партатыўных гульнявых ПК, а таксама практычна цалкам кантралюе рынак кастамных працэсараў для кансоляў. Акрамя гэтага, AMD займае значную долю рынку праграмаваных вентыльных матрыц (FPGA) і ўпэўнена набірае масу на рынку суперкамп’ютараў і АІ.

У 2023-м годзе «гендырэктарам года» стаў СЕО OpenAI Сэм Альтман.

Кіраўнік OpenAI Альтман стаў «гендырэктарам года» паводле версіі TIME
Па тэме
Кіраўнік OpenAI Альтман стаў «гендырэктарам года» паводле версіі TIME
EPAM увайшоў у топ-500 кампаній ЗША з найлепшым менеджментам
Па тэме
EPAM увайшоў у топ-500 кампаній ЗША з найлепшым менеджментам

Читать на dev.by